Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Яна


 

 

Эвангелія паводле Яна

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021


Уваскрасеньне Езуса

20.1. А ў першы дзень тыдня нараніцы, калі было яшчэ цёмна, прыйшла да гробу Мар'я Магдаліна. Убачыла яна камень адвалены ад гроба.

2.     Дык пабегла да Сымона Пятра і другога вучня, каторага любіў Езус і казала ім: "Узялі Госпада з гробу і ня ведаем, дзе Яго падзелі".

3.     Дык пайшлі тады Пётр і той другі вучань дый прыйшлі да гробу.

4.     І беглі яны абодвы разам, але той першы вучань аперадзіў Пятра і першы дабег да гробу.

5.     А нагінуўшыся ўбачыў ляжачае палатно, аднак не ўвайшоў.

6.     Прыйшоў затым Пётр Сымон, і ідучы за ім і ўвайшоў у гроб, і ўвідзеў ляжачае палатно

7.     і хустку, якая была на Яго галаве і ляжала ня разам з палатном, але асобна скручана на адным месцы.

8.     Дык тады і той вучань, які першы прыбег да гробу, убачыў і ўверыў.

9.     Бо яны яшчэ не разумелі Пісаньня, што трэба было, каб Ён паўстаў з умёршых.

10. Затым вучні зноў вярнуліся дамоў.

АБ'ЯВА ЕЗУСА МАРЫІ МАГДАЛЕНЕ.

11. А Мар'я стаяла навонкі гроба і плакала. Плачучы, нахінулася і заглянула ў гроб.

12. І спасьцерагла двух анёлаў у белі седзячых, аднаго ля галавы, а другога ля ног, дзе было паложана Цела Езуса.

13. Пытаюцца яны ў яе: "Жанчына, чаго плачаш?" Кажа ім: "Узялі Госпада Майго і ня ведаю, дзе падзелі?"

14. Гэта сказаўшы аглянулася за сябе і ўвідзіла Езуса стаячага, а ня ведала, што гэта быў Езус.

15. Пытаецца ў яе Езус: "Жанчына, чаму плачаш? Каго шукаеш?" А яна думаючы, што гэта быў садоўнік, кажа Яму: "Чалавеча, калі Ты Яго ўзяў, скажы мне, дзе ты Яго палажыў, а я вазьму".

16. Кажа ёй Езус: "Мар'я". А яна павярнуўшыся кажа Яму: "Раббоні, значыць: Вучыцелю".

17. Кажа ёй Езус: "Не дакранайся Мяне, бо Я яшчэ не ўзыйшоў да Айца Майго, але ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, Бога Майго і Бога вашага".

18. Дык пайшла Мар'я Магдалена і сказала вучням: "Відзела я Госпада і Ён мне гэта сказаў".

Аб'ява Езуса Апосталам

19. Тога дня вечарам па шабаце, пры запёртых дзьвярах дзеля страху ад Юдэяў сабраліся вучні і вось жа зьявіўся Езус, стаў між іх і сказаў ім: "Супакой вам!"

20. Гэта сказаўшы паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся тады вучні ўбачыўшы Госпада.

21. Сказаў ім затым Езус зноў: "Супакой вам. Як Мяне паслаў Айцец так і Я пасылаю вас".

22. Гэта сказаўшы дыхнуў на іх і сказаў ім: "Вазьміце Духа Сьвятога,

23. каторым адпусьціце грахі, будуць ім адпушчаны, а каторым затрымаеце (не адпусьціце), будуць не адпушчаны (затрыманы).

Аб'ява Езуса Тамашу

24. А Тамаш, адзін з Дванаццаці, званы Дыдымус, ня быў разам з імі, калі аб'явіўся Езус.

25. Сказалі яму іншыя вучні: "Відзелі Госпада". А ён сказаў ім: "Калі не ўбачу прабоінаў цьвікамі на руках Ягоных, і не ўкладу рукі сваёй у бок Ягоны - не ўверу".

26. Дык калі па васьмі днях зноў сабраліся вучні ў доме і Тамаш з імі, а дзьверы былі запёртыя, зьявіўся Езус і стаў між іх і сказаў: "Супакой вам".

27. Потым сказаў Тамашу: "Укладзі гэтта палец свой і паглядзі рукі Мае, выцягні руку сваю і ўкладзі ў бок Мой ды ня будзь недаверкам, але веручым".

28. Адказаў Тамаш Яму: "Госпад мой і Бог мой!"

29. Кажа яму Езус: "Уверыў таму, што Мяне ўвідзеў, Тамаш, шчасьлівыя тыя, што ня відзелі Мяне, а ўверылі".

30. Многа яшчэ іншых цудаў учыніў Езус у прысутнасьці вучняў Сваіх, якія не спісаны ў гэтай кнізе.

31. Гэтыя ж спісаны, каб вы верылі, што Езус - Хрыстусам, Сынам Божым ды каб праз веру мелі ў імя Яго жыцьцё".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст