Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Лукаша


 

 

Эвангелія паводле Лукаша

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Несправядлівы судзьдзя

18.1. Затым разказаў ім Езус прыповесьць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не пераставаць, кажучы:

2.     "Жыў адзін судзьдзя ў адным горадзе. Ён Бога не баяўся і не зважаў на людзей.

3.     Жыла таксама ў гэным адна ўдава, якая прыходзіла да яго з просьбай: "Вазьміся абараніць мяне ад майго праціўніка".

4.     А ён не хацеў даўжэйшы час. Потым аднак адумаўся: хоць Бога не баяўся і з людзьмі не лічыўся,

5.     аднак дзеля дакучлівасьці ўдавы, вазьму яе абарону, каб наканец не прыйшла і не зьневажыла мяне.

6.     Дык сказаў Госпад: "Паслухайце, што гаворыць несправядлівы судзьдзя,

7.     а ці ж Бог ня возьмецца бараніць выбраньнікаў сваіх днём і ноччу прызываючых Яго, ды ці будзе марудзіць у іх бядзе?

8.     Кажу вам, што скора возьме іх у абарону. Але калі прыйдзе Сын Чалавечы, ці знойдзе веру на зямлі?"

Прыповесьць пра фарызэя і мытніка

9.     Некаторым, што надта сабе верылі, што яны былі справядлівыя, а іншымі пагарджалі - гэткую прыповесьць.

10. Двух людзей увайшло ў сьвятыню памаліцца: адзін фарызэй, а другі мытнік.

11. Фарызэй, стоячы, так маліўся ў душы: "Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядліўцы, чужаложнікі, як і гэты мытнік.

12. Пашчу два разы ў тыдні, даю дзесяціну з усяго, што маю.

13. А мытнік, стоячы здалёка, не сьмеў нават падняць у неба, але біўся ў грудзі і прасіўся: "Божа, будзь міласэрны мне грэшнаму".

14. Кажу вам: гэты вярнуўся дамоў апраўданы, а ня той. Бо кожны, хто выносіцца, будзе паніжаны, а хто паніжаецца будзе павышаны".

Езус і дзеці

15. Часам прыносілі да Езуса дзеці, каб дакрануцца да іх. Бачачы гэта вучні сварыліся на іх.

16. Але Езус паклікаўшы іх да Сябе, загадаў: "Пазваляйце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім: бо такіх - Каралеўства Божае.

17. Сапраўды кажу вам: хто не прымае Каралеўства Божага як дзіця, не ўвойдзе ў яго.

Багаты юнак

18. Аднойчы спытаўся ў Езуса высокі ўрадовец: "Вучыцелю добры, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"

19. А Езус яму адказаў: "Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто ня добры, адно Бог.

20. Знаеш прыказаньні: "Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сьведч фальшыва, паважай бацьку свайго і маці сваю" (Вых 20,12-16, Паўт. Пр.5,16-20).

21. А ён сказаў: "Я гэта ўсё спаўняю ад маленства".

22. Пачуўшы гэта, Езус сказаў яму: "Табе не хапае аднаго: прадай усё, што маеш і раздай убогім, а заробіш скарб у небе, ды прыходзь ідзі за Мной".

23. А ён пачуўшы гэта, пасмутнеў: бо быў вельмі багаты.

Багацьце і ўбогасьць

24. Затым Езус бачачы яго сумным сказаў: "Як трудна, маючым багацтвы ўвайсьці ў Каралеўства Божае.

25. Лягчэй вярблюду праціснуцца праз вуха іголкі, чым багацею ўвайсьці ў Каралеўства Божае."

26. Дык спыталіся тыя, што слухалі: "Хто ж можа быць тады збаўлены?"

27. Сказаў Ён ім: "Што не магчыма людзям, гэта магчыма Богу".

28. Сказаў Пётр: "Вось жа пакінулі ўсё і пайшлі за Табой".

29. Сказаў ім Езус: "Сапраўды кажу вам, што няма нікога, хто б пакінуў дом, або бацькоў, або братоў, або жонку, або дзяцей дзеля Каралеўства Божага,

30. каб не атрымаў многа больш у жыцьці гэтым, а ў будучым жыцьцё вечнае.

Трэцяя запаведзь мукі

31. Узяўшы з сабой дванаццаць казаў ім:"Ідзём у Ерузалім і зьдзейсьніцца ўсё, што напісана Прарокам пра Сына Чалавечага.

32. Будзе выдадзены паганам, будзе высьмеяны, убічаваны, ды апляваны.

33. А па ўбічаваньні заб'юць Яго, а на трэці дзень уваскрэсьне.

34. Але яны з гэтага нічога не разумелі, пра што гаварылася.

Аздараўленьне сьляпога з Ерыха

35. Здарылася, што калі падыходзіў да Ерыха, нейкі сьляпы сядзеў пры дарозе жабруючы.

36. Пачуўшы гармідар натоўпу праходзячага спытаўся, што гэта такое?"

37. Сказалі Яму, што Езус з Назарэту праходзіць міма.

38. Дык пачаў крычаць: "Езу, Сыне Давідаў, зжалься нада мной!"

39. А тыя, што ішлі на перадзе сварыліся на яго, каб маўчаў. Але ён тым яшчэ мацней крычаў: "Сыне Давідаў, пашкадуй мяне!"

40. Езус стрымаўся і загадаў яго прывесьці да Яго. А калі ён падыйшоў, спытаўся ў яго:

41. "Што хочаш, каб Я зрабіў табе?" А ён сказаў:"Госпадзе, хачу відзець".

42. Сказаў яму Езус: "Праглянь, вера твая аздаравіла цябе".

43. І зараз праглянуў, ды ішоў за Езусам, славячы Бога. А ўвесь народ бачачы гэта, славіў Бога.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст