Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
Заметкі для вучняў
17.1. Аднойчы сказаў Езус вучням сваім: "Немагчыма, каб не былі згаршэньні, але бяда тому праз каго яны прыходзяць.
2. Лепш было б яму, каб завесіць яму камень млынавы на шыю ды ўкінуць яго ў мора, чым меў бы ён згоршыць аднаго з маленькіх.
3. Глядзіце! Калі брат саграшыў проціў цябе, упомні яго, а калі пакаіўся, даруй яму.
4. Калі б сем раз на дзень саграшыў супроць цябе і сем раз звярнуўся да цябе, кажучы: каюся за гэта, даруй яму.
5. Дык сказалі Апосталы Госпаду: "Павяліч нам веру".
6. А Госпад сказаў: "Калі б вы мелі веру хоць як зярнётка гарчыцы, дык сказалі б гэтаму морвы: вырвіся з корэням і перасадзіся ў мора, і яно паслухала б вас.
7. А хто з вас, маючага слугу ратая (аратага) або пастуха, калі ён вернецца з поля, скажа яму: "Хадзі сядзь за стол".
8. А ці ня скажа: "Прыгатуй мне вячэру, або падперажыся ды паслугуй мне, пакуль не наемся і не нап'юся, а потым ты будзеш есьці і піць.
9. Ці ён дзякуе слузе таму, што ён зрабіў тое, што яму загадаў?
10. Ня думаю. Так і вы: калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: "Слугі мы не зарадныя, што павінны былі зрабіць - зрабілі".
Аздараўленьне дзесяці пракажоных
11. Аднойчы ідучы ў Ерузалім, праходзіў сярэдзінай Самарыі і Галілеі.
12. А калі ўваходзіў у адно пасяленьне, пераняло Яго дзесяць чалавек пракажонных. Яны сталі здалёку
13. і крычалі ў голас: "Езусе, Вучыцелю, пашкадуй нас!"
14. Езус убачыўшы іх, сказаў: "Ідзіце, пакажыцеся сьвятарам. І калі яны ішлі, сталася, што былі ачышчаныя.
15. Адзін жа з іх, як аглядзеўся, што быў ачышчаны, вярнуўся і моцным голасам славячы Бога
16. паў на твар ля ног Езуса, дзякуючы. А быў ён самаранін.
17. А Езус сказаў: "Ці ня дзесяць было ачышчаных?А дзе дзевяць?
18. Не знайшоўшыся з іх ніхто, хто б вярнуўся і славіў Бога, акрамя гэтага чужынца.
19. Затым сказаў яму: " Устань, ідзі, бо вера твая, аздаравіла цябе."
Прыход Сына Чалавечага
20. Запытаны фарызэямі, калі надыйдзе Каралеўства Божае, у адказ сказаў ім: Каралеўства Божае ня прыйдзе відавочна.
21. І ня скажуць: " Во тут або там. Бо Каралеўства Божае ў вас.
22. Затым сказаў вучням сваім: "Прыйдуць дні, калі вы будзеце прагнуць відзець адзін дзень Сына Чалавечага і не ўвідзеце.
23. Скажуць вам : "Вось тут" або "Вось там" не ідзіце і не шукайце.
24. Бо як маланка зазьзяе спад неба і асьвеціць тое, што пад небам, так Сын Чалавечы у Свой дзень.
25. Але трэба, каб перш многа перацярпеў ды быў адкінутым праз гэта пакаленьне (род).
26. Як дзеілася ў дні Ноя, так будзе ў днях Сына Чалавечага.
27. Будзе есьці і піць, жаніцца і замуж выдаваць аж да дня, калі Ной увайшоў у Арку. Затым прыйшоў патоп і выгубіў усіх.
28. Падобна як рабілася ў дні Лёта: елі і пілі, куплялі і прадавалі, садзілі і будавалі.
29. Аж да дня, калі Лёт выйшаў з Садомы, спаў з неба, як дождж, агонь серкавы і выгубіў усіх.
30. Так будзе таксама ў дзень, калі Сын Чалавечы аб'явіцца.
31. А хто б у тую пару быў на даху, а прылады яго дома, хай не сыходзіць, каб іх забраць. А хто на полі, хай таксама не вяртаецца.
32. Помніце на жану Лёта.
33. Калі б хто стараўся жыцьцё сваё зьберагчы, загубіць яго, а хто загубіў, сышчыць яго.
34. Кажу вам, у тую ноч будзе двух на адным ложку, адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты.
35. Дзьве будуць малоць разам, адна будзе ўзята, а другая застанецца; двух будзе на полі, адзін узяты, другі застанецца.
36. А яны запыталіся ў Яго: "Дзе Госпадзе?" А Ён адказаў ім:
37. "Дзе будзе цела, там і арлы сабяруцца".
|