Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
Разсылка Апосталаў
9.1. Сазваўшы Дванаццаць Езус даў ім уладу і моц над усімі дэманамі і лячэньня хваробаў.
2. Паслаў іх вясьціць Каралеўства Божае і аздараўляць хворых.
3. Езус сказаў ім: "Не бярыце нічога ў дарогу: ані палкі (кія), ані падарожнага мяшка, ані хлеба, ані грошы, ды ані дзьвёх вопраткаў.
4. Ды ў які дом увойдзеце, там заставайцеся. І не выходзьце адтуль.
5. А калі б хто вас не прынялі, выходзьце з тога горада, і нават пыл абтрасіце з ног вашых на доказ проціў іх.
6. Дык яны выйшаўшы абходзілі вёскі, усюды вешчучы Добрую Навіну - Евангелію і аздараўляючы.
Неспакой Гэрада
7. Тэтрарха Гэрад пачуўшы аб усіх тых падзеях і ня ведаў, сумніваўся, што аб гэтым думаць, бо адны казалі, што гэта Ян уваскрос,
8. другія ж, што Гал'яш паявіўся, а яшчэ іншыя, што хіба адзін з даўнейшых Прарокаў уваскрос.
9. Затым сказаў Гэрад: "Яну я галаву адсёк, хто ж тады той, аб каторым чую такія рэчы?" Ды стараўся пабачыць Яго.
Цудоўнае размнажэньне (павялічэньне) хлеба
10. Па павароце Апосталы разказалі Яму пра ўсё, што зрабілі. Ды ўзяўшы іх з сабой адыйшоў на старану, на пустыннае месца каля Бэтсайды.
11. Калі пра гэта даведаліся грамады, пайшлі за Ім. Езус прыняў іх і навучаў аб Каралеўстве Божым, а тых, што патрабавалі лячэньня - аздараўляў.
12. А калі ўжо наставаў вечар, падыйшлі Дванаццаць і сказалі Яму: "Адпусьці грамады, каб пайшлі ў акалічныя пасяленьні і вёскі, знайшлі дзе пераначаваць і паесьці. Бо тут знаходзімся на пустынным месцы".
13. Але Езус сказаў ім: "Вы дайце ім есьці". Але яны сказалі: "Ня маем больш нічога толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы, хіба пойдзем і купім ежы на ўсю гэту грамаду".
14. Мужчынаў жа было каля пяці тысяч. Дык сказаў Езус сваім вучням: "Распарадзіцеся, каб паселі яны групамі па пяцьдзесят".
15. І яны зрабілі так - разьмясьцілі ўсіх.
16. А Езус узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы глянуў у неба, пабаславіў іх, і ламаў і даваў вучням Сваім, а яны клалі перад людзьмі.
17. І елі ўсе ды наеліся. Сабрана з таго, што асталося - дванаццаць кашоў кавалкаў (астаткаў).
Спазнаньне Пятра, прадсказаньне мукі
18. Аднойчы, калі Езус сам адзін маліўся, а з Ім былі вучні Ягоныя, спытаўся ў іх: "За каго маюць Мяне людзі?"
19. А яны адказалі: "Адны за Хрысьціцеля, другія за Гал'яша, а іншыя за аднаго з даўнейшых уваскросшага прарока".
20. Дык спытаўся ў іх: "А вы за каго Мяне маеце?" У адказ сказаў Сымон Пётр: "За Хрыстуса Божага".
21. Ён аднак паперадзіўшы іх загадаў, каб нікому гэтага не казалі.
22. І дабавіў: "Трэба, каб Сын Чалавечы шмат цярпеў і быў адкінутым старэйшынямі і архісьвятарамі і вучонымі, і каб быў забіты і на трэці дзень уваскрос".
23. А затым усім казаў: "Калі хто хоча ісьці за Мной, хай вырачыцца самога сябе і хай возьме крыж свой на кожны дзень ды хай насьлядуе Мяне.
24. А хто б хацеў жыцьцё сваё ўратаваць (спасьці), загубіць яго; а хто б загубіў жыцьцё сваё дзеля Мяне - ухавае Яго.
25. Бо што паможа чалавеку, хоць бы ўвесь сьвет здабыў, але сябе загубіў ды сабе шкоду зрабіў.
26. Бо калі б хто саромеўся слоў Маіх, таго і Сын Чалавечы засароміцца, калі прыйдзе ў велічы Сваёй і ў велічы Айца, і ў велічы сьвятых Сваіх.
27. Сапраўды кажу вам: "Некаторы з тут стаячых не спазнаюць (не скаштуюць) сьмерці, чым перш не пабачаць Каралеўства Божага".
Перамяненьне Хрыстовае
28. Па васьмі меней болей днях па гэтых словах, Езус ўзяўшы Пятра і Якуба, і Яна ўзыйшоў на гару памаліцца.
29. А калі маліўся аблічча Яго зьмянілася і адзеньне Яго сталася бліскуча белым.
30. І дзьве людзіны гаварылі з Ім, а гэта былі Майсей і Гал'яш.
31. Яны зіхацелі ў хвале і гаварылі аб Ягоным адыходзе, якое мела адбыцца ў Ерузаліме.
32. Пётр жа і тыя, што з ім былі, былі змораны сном. А прачнуўшыся ўбачылі хвалу Ягоную і дзьвёх людзін, каторыя стаялі пры Ім.
33. Затым, калі яны адыходзілі ад Езуса, Пётр сказаў Езусу: "Вучыцелю, нам тут добра быць, зрабема тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Гал'яшу адну, але сам ня ведаў, што гаварыў.
34. А калі ён гэта гаварыў, явілася воблака і засланіла іх. Дык спалохаліся, калі тыя пачалі ўваходзіць у воблака.
35. Тут пачуўся голас з воблаку: "Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце".
36. А калі голас сьціх, Езус застаўся адзін. А яны маўчалі ў тыя дні і нікому не разказвалі таго, што бачылі.
Аздараўленьне апанаванага ліхім
37. Назаўтра, калі сыходзілі з гары, здарылася, што забеглі ім дарогу вялікія грамады.
38. А вось жа адзін чалавек з натоўпу закрычаў: "Вучыцелю, малю Цябе, глянь на майго сына, бо Ён у мяне адзін.
39. І вось жа дух хватае яго і раптоўна крычыць, ды кідае ім, цягае яго з пенай і з трудом пакідае яго вымучанага.
40. Ён кажа, я прасіў вучняў тваіх вылечыць яго,але не маглі яны.
41. Тады Езус у адказ сказаў: "О няверным родзе, і пераваротны, дакуль буду сярод вас ды буду вас цярпець? Прывядзі сына свайго сюды".
42. А калі надходзіў таргануў ім дэман і кінуў яго на зямлю. Але Езус прыгразіў духу нячыстаму і аздаравіў юнака і аддаў яго бацьку ягонаму.
Паўторны прадказ мукі
43. Таму ўсе дзівіліся з магутнасьці Бога. А калі ўсе надзіўлялі ўсё, што Ён тварыў, сказаў вучням Сваім:
44. "Улажыце ў вушы свае гэтыя прадказаньні, што: "Сын чалавечы будзе ў будучым выдадзены ў рукі людзей".
45. Але яны тады не разумелі гэтага слова, бо было закрыта перад імі і не маглі ўцяміць яго, а баяліся запытацца ў Яго аб гэтым слове.
Заахвота да пакоры
46. Паявілася ў іх думка, хто з іх большы (важнейшы).
47. А Езус ведаючы думкі сэрцаў іхніх, узяў дзіця, паставіў яго каля Сябе
48. і сказаў ім: "Хто прыме гэта дзіцё ў імя Маё, Мяне прыме, а хто Мяне прыме, прыме Таго, Хто Мяне паслаў. Бо хто найменшы сярод вас усіх, той важкі (важны).
49. А ў адказ Ян сказаў: "Вучыцелю, мы бачылі як нехта ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі".
50. А Езус сказаў яму: "Не забараняйце, бо хто ня проціў нас, той з вамі".
Езус у Самарыі
51. Калі споўніліся дні Ягонага адыходу, Ён рашыўся направіцца ў Ерузалім.
52. Таму паслаў перад Сабой весьнікаў. Яны пайшлі ў горад Самарыйскі прыгатаваць прыстанішча.
53. Але не прынялі Яго, бо ішоў у напрамку Ерузаліма.
54. Бачачы гэта вучні Ягоныя Якуб і Ян, сказалі: "Госпадзе, калі пазволіш, скажам, каб сыйшоў агонь з неба і спаліў іх?"
55. Але Езус, зьвярнуўшыся да іх, пасварыўшыся на іх, кажучы: "Ня ведаеце, чыйго вы духа.
56. Сын чалавечы не прыйшоў губіць душы, але збаўляць". Затым пайшлі ў другі горад.
Ідзі за Мной
57. Здарылася, што калі ішлі дарогаю нехта сказаў Яму: "Пайду за Табой, куды толькі пойдзеш".
58. Сказаў яму Езус: "Лісы маюць норы, птушкі нябесныя гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае, дзе б галаву прытуліць".
59. Іншаму сказаў: "Ідзі за Мной!" А ён сказаў: "Госпадзе, разрашы мне перш пайсьці і пахаваць бацьку свайго".
60. Але Езус сказаў яму: "Хай памершыя хаваюць сваіх памершых, а ты ідзі і вясьці Каралеўства Божае".
61. А іншы сказаў: "Пайду за Табой Госпадзе, але разрашы (пазволь) мне перш разьвітацца з тымі, хто дома".
62. Але Езус сказаў яму: "Ніхто, хто бярэ рукою сваею за плуг, а аглядаецца назад, не прыдатны ў Каралеўства Божае".
|