01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
6 І абярнуўся я, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і вось, чацьвёра цялежак выяжджаюць з памеж дзьвюх гор; і горы тыя - горы мядзяныя. 2 У першых цялежках коні рудыя, а ў другіх цялежках коні вараныя; З І ў трэйціх цялежках коні белыя, а ў чацьвертых цялежках коні з бодкамі й гнядыя. 4 І адказаў я, і сказаў Ангілу, каторы гутарыў з імною: „Што гэта, Спадару мой?" 5 І адказаў Ангіл, і сказаў імне: „Гэта чатыры духі нябёсныя, што выходзяць стаяць перад Спадаром усяе зямлі, б Вараныя коні, што ў іх, ідуць да паўночнага краю, і белыя коні йдуць за імі, а гнядыя коні йдуць да паўднявога краю". 7 І вышлі гнядыя, і імкнуліея прайсьці зямлю; і сказаў: „Ідзіце, прайдзіце зямлю", - і яны прайшлі па зямлі. 8 І гукаў ён мяне, і гукаў імне, кажучы: „Гля, тыя што вышлі да паўночнага краю, супакоілі дух Мой у паўночным краю".
9 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 10 „Вазьмі ў тых із палону, у Гэлдая а ў Тоўі а ў Едаі, што прышлі з Бабілёну, і прыйдзі таго самага дня, і йдзі да дому Ёеі Софонёнка, 11 І вазьмі срэбра а золата, і зрабі кароны, і ўзлажы на галаву Ігошуі Егосадачонку, найвышшаму сьвятару, 12 І скажы яму, кажучы: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, кажучы: „Во Муж, Каторага імя Пагон, і Ён вырасьце із Свайго месца, і збудуе палац СПАДАРОЎ. 13 Ён і збудуе палац СПАДАРОЎ, і прынясець славу, і сядзе й будзе радзіць на пасадзе Сваім, і будзе сьвятаром на пасадзе Сваім, і рада супакою будзе меж іх абодвых" '. 14 І тыя кароны будуць Гэлему а Тоўі а Едаі а Гэне Софонёнку на памятку ў палацу СПАДАРОВЫМ. 15 І далёкія прыйдуць, і будуць станавіць палац СПАДАРОЎ; і вы даведаецеся, што СПАДАР войскаў паслаў мяне да вас; і гэта станецца, калі вы шчыра будзеце слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго.
|