Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Захары


 

 

Кніга прарокі Захары

0102030405060708091011121314

 

4 І зьвярнуўся тый Ангіл, што гутарыў з імною, і пабудзіў мяне, як людзіну, каторую будзяць зо сну ейнага. 2 І сказаў імне: „Што бачыш ты?" І я сказаў: „Бачу, і во сьветач увесь із золата з чараю на версе, і сем лянпаў на ім, і сем рулькаў да сямёх лянпаў, што на версе яго. З І дзьве алівы ля яго: адна справа чары, а другая зьлева яе". 4 Тады я адказаваў і казаў Ангілу, што гутарыў з імною: „Што гэта, Спадару мой?" 5 І адказаў Ангіл, што гутарыў з імною, і сказаў імне: ,Ці ты ня ведаеш што гэта?" І сказаў я: „Не, Спадару мой". 6 І адказаў і гукаў імне, кажучы : „Гэта слова СПАДАРОВА Зэрувавелю, каторае кажа: ня войскам ані сілаю, але Духам Маім, кажа СПАДАР войскаў. 7 Хто ты, вялікая гара? перад Зэрувавелям - раўніна, і ён прынясець вугольны камень із гуканьням: ,Ласка, ласка яму!' "

8 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 9 „Рукі Зэрувавелявы палажылі под дому гэтага, і рукі ягоныя скончаць яго; і даведаешся, што СПАДАР войскаў паслаў мяне да вас; 10 Бо хто пагрэбаваў бы днём дробязяў? бо будуць цешыцца і абачаць праўду ў руццэ Зэрувавеля гэтыя сем ачоў СПАДАРОВБІХ, што абягаюць па ўсёй зямлі".

11 І адказаў я, і сказаў яму: „Што гэта за дзьве алівы справа сьветча і зьлева яго?" 12 І я адказаў удругава, і сказаў яму: „Што за дзьве аліўныя галузы, каторыя перазь дзьве залатыя рулі выліваюць золата ізь сябе?" ІЗ І ён сказаў імне, кажучы: ,Ці ты ня ведаеш, што гэта?" І я сказаў: „Не, Спадару мой!" 14 І сказаў ён: „Гэта два памазанцы, што стаяць ля Спадара ўсяе зямлі".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст