Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Захары


 

 

Кніга прарокі Захары

0102030405060708091011121314

 

14 Во, настанець дзень СПАДАРОЎ, і падзеляць глабань тваю сярод цябе, 2 Бо зьбяру ўсі народы да Ерузаліму на бітву, і места будзе ўзята, і дамы разглабаны, І жанкі паганьбены, і палавіца места пойдзе ў палон, але астача люду ня будзе выгублена зь места. З Тады выступе СПАДАР і будзе ваяваць із гэнымі народамі, як ваяваў у дзень бітвы. 4 І стануць ногі Ягоныя таго дня на гары Аліўнай, каторая перад Ерузалімам на ўсход; і раськепіцца гара Аліўная папалам, на ўсход і на захад вельма вялікаю даліною, і адсунецца палавіца гары на поўнач, а палавіца - на паўдня. 5 І вы ўцячыце да гаравое даліны, бо гаравая даліна будзе прасьцягацца аж да Ацалу; будзеце ўцякаць, як уцякалі ад трасеньня зямлі за дзён Узі, караля Юдэйскага; і прыйдзе СПАДАР, Бог мой, і ўсі сьвятыя зь Ім.

6 І станецца таго дня, што ня будзе сьвятліні дарагое, але цемрадзь; 7 Але гэта будзе дзень, ведамны СПАДАРУ: ані дзень, ані ноч; але станецца ў вячэрным часе, што будзе сьвятліня. 8 І будзе таго дня, што пацякуць жывыя воды зь Ерузаліму, палавіца іх да мора ўсходняга і палавіца іх да мора заходняга; улетку і ўзімку будзе гэта. 9 І будзе СПАДАР Каралём над усёю зямлёю; таго дня будзе СПАДАР адзін, і імя Ягонае - адно. 10 Уся зямля будзе абернена ў раўніну ад Ґевы аж да Рыммону, на паўдня ад Ерузаліму, і ён будзе ўзьняты а населены на сваім месцу, ад брамы Веняміновае аж да месца Першае брамы, аж да Рагавое брамы, і ад вежы Гананэля аж да таўчэльні каралеўскае. 11 І будуць жыць у ім, і ўжо ня будзе там супоўнага выгубленьня, але будзе жыць Ерузалім бясьпечна.

12 І во гэткая будзе пацярэбшчына, каторай СПАДАР пацярэбе ўсі люды, што будуць ваяваць ізь Ерузалімам: цела іхнае ссохне, пакуль яны будуць стаяць на нагах сваіх, і вочы іхныя выцякуць ізь ямкаў сваіх, і язык іхны высахне ў роце іхным. 1З І станецца таго дня, што вялікая замятня ад СПАДАРА будзе памеж іх, і за руку адзін аднаго схопе, і падыймецца рука ягоная на руку прыяцеля свайго. 14 І Юда таксама будзе ваяваць ізь Ерузалімам, і будзе зьберта багацьце ўсіх акалічных народаў: золата а срэбра а ўборы ў вялікай множасьці. 15 І такая ж будзе пацярэбшчына каня, мула, вярблюда а асла а ўсяе жывёлы, што будзе ў табарах гэтых, як пацярэбшчына гэтая.

16 І станецца, што кажны засталы з усіх народаў, што прыходзілі супроці Ерузаліму, будуць ўзыходзіць год у год кланяцца Каралю, СПАДАРУ войскаў, і сьвяткаваць сьвята будан. 17 І будзе: каторая з радзімаў зямлі ня ўзыйдзе да Ерузаліму пакланіцца Каралю, СПАДАРУ войскаў, на тых ня будзе йсьці дождж. 18 І калі радзіма Ягіпецкая ня ўзыйдзе а ня прыйдзе, і ня будзе на іх пацярэбшчыны, якой пацярэбе СПАДАР народы, што ня ўзыходзяць сьвяткаваць сьвята будан, 19 То за гэта будзе грэх Ягіпту й грэх усім народам, што ня прыйдуць сьвяткаваць сьвята будан!

20 Таго дня будзе на званкох конскіх: „Сьвятасьць СПАДАРУ", і будуць казаны ў доме СПАДАРОВЫМ, як крапільніцы перад аброчнікам. 21 І будзе кажны казан у Ерузаліме а ў Юдэі сьвятасьцяй СПАДАРУ войскаў, і прыйдуць усі абракаючыя берці іх, і возьмуць і будуць варыць у іх; і ня будзе болей Канааняніна ў доме СПАДАРА войскаў таго дня.


Папярэдняя старонка | Старонка 14 з 14
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст