01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
10 Прасіце ў СПАДАРА дажджу ў пару апошняга дажджу: СПАДАР блісьнець маланкаю й дасьць лівун, кажнаму траву на полю. 2 Бо хатнія балваны гукалі пустое, і варажбіты бачылі ману і манлівыя сны абяшчалі, яны дарма цешаць; затым яны пацягнуліся, як чарада, гаравалі, бо ня было пастыра.
З На пастыроў загарэўся гнеў Мой, і да казлоў Я даведаўся, бо даведаўся СПАДАР войскаў да чарады Свае, дому Юдзінага, і пастанавіў іх, як прыгожага каня Свайго на вайне. 4 Зь яго - вугол, зь яго - гвозд, зь яго - ваенны лук, зь яго выйдуць усі дзяржаўцы разам. 5 І яны будуць, як дужасілы, каторыя топчуць вулічнае балота ў бітве, і будуць біцца, бо СПАДАР ізь імі, і засаромяць коньнікаў на конях. б І ўмацую дом Юдзін, і дом Язэпаў выбаўлю, і зьвярну іх; бо Я паспагадаў ім, і яны будуць, быццам Я ня кідаў іх, бо Я СПАДАР, Бог іхны, і адкажу ім. 7 І Яхрэм будзе, як дужасіл, і разьвяселіцца сэрца іхнае, як ад віна; нават сынове іхныя абачаць і пацешацца; сэрца іхнае будзе цешыцца ў СПАДАРУ. 8 Засьвішчу ім і зьбяру іх, бо Я адкупіў іх, і будуць мнажыцца, як мнажыліся; 91 расьсею іх меж людаў, і ў далёкіх краёх яны будуць успамінаць Мяне, і будуць жыць ізь дзецьмі сваімі, і зьвернуцца; 10 І зьвярну іх ізь зямлі Ягіпецкае, і з Асыры зьбяру іх, і да зямлі Ґілеадзкае а да Лібану прывяду іх, і ня стане месца ім. 11 І ён пройдзе мора ў немарасьці, і зразе ў мору хвалі, і высахнуць усі глыбіні ракі, і зваліцца пыха Асыры, і ськіпетра ад Ягіпту адыймецца. 12 І Я змацню іх у СПАДАРУ, і ў іменю Ягоным будуць хадзіць, агалашае СПАДАР.
|