Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Нагума


 

 

Кніга прарокі Нагума

010203

 

2 Тый, што трышча, прышоў да віду твайго: дзяржы аснаду, пазірай на дарогу, умацуй сьцёгны свае, вельма ўмацуй Сілу сваю; 2 Бо зьвярнуў СПАДАР вялічча Якавава, як вялічча Ізраелява, бо спустошнікі іхныя спустошылі іх і вінныя пагоны іхныя вынішчылі. З Шчырвавеў шчыт дужасілаў ягоных, харобрыя ў шкарлаце; цялежкі з пылаючымі сьветачамі ў дзень прыгатовы яго, і елкі страшна дрыжэць будуць. 4 Цялежкі па вуліцах будуць грукатаць і рыпець будуць на шырокіх дарогах; будуць здавацца, як сьветачы, бегчы, як маланьня 5 Ён успомне выдатных сваіх, яны спатыкнуцца ў ходзе сваім; барзьдзяць на сьцяну яе, і гатуюць абарону. 6 Брамы рэкаў адчыняцца, і палацы стаюць. 7 І пастаноўлена: яна будзе адкрыта

ўзьведзена, і служэбкі ейныя будуць стагнаць, як галубы, б'ючы сябе ў грудзі. 8 Нінева - як стаў ад дзён быцьця свайго, яны, адылі, уцякаюць. „Стойце, стойце!" але ніхто не азіраецца назад. 9 Глабайце срэбра, глабайце золата, бо няма канца запасу а пазору з усёга дарагога спрату. 10 Пустая а спустошаная а спарожненая, і сэрца тае, калоцяцца калені, і боль у вусіх сьцёгнах, і віды іх усіх шчарнелі. 11 Ідзе бярлог лявіцаў і пасьцьбішча левянят, ідзе хадзіў леў, стары леў, і левянё жыло, і ніхто ня нудзіў? 12 Леў, што даволі ірваў левянятам сваім, і душыў лявіцам сваім, напоўніў ямы свае разарваным і бярлогі свае разарваным. 1З Вось, Я супроці цябе, кажа СПАДАР войскаў, і сярод дыму спалю цялежкі твае, і меч зжарэць левяняты твае, і адатну ізь зямлі здабытак твой, і ня будзе ўжо чуваць голасу паслоў тваіх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст