01 – 02 – 03
3 „Бо вось, тых дзён і ў тым часе, калі Я зьвярну палон Юдэі а Ерузаліму, 2 Я зьбяру ўсі народы і зьвяду іх на даліну Ясапатаву, і буду зь імі прававацца там за люд Свой а спадак Свой, Ізраеля, каторы яны расьцярушылі меж народаў, і падзялілі зямлю Маю, З І кідалі на жэрабя празь люд Мой, і аддавалі дзяцюка за бязулю, і прадавалі дзеўку за віно, і пілі. 4 Але, і што вы маеце да Мяне, Тыру а Сыдоне і ўсі акругі пілісцкія? Ці адплачуеце Імне? А калі адплачуеце Імне, лёгка, борзда Я абярну адплату вашу на галаву вашу; 5 Бо срэбра Маё а золата Маё вы ўзялі, і Мае добрыя жаданьні перанесьлі да палацаў багоў сваіх, б І сыноў Юды а сыноў Ерузаліму прадавалі сыном грэцкім, каб здаліць іх ад граніцаў іхных. 7 Вось, Я ўзьніму іх із тога месца, куды вы іх прадалі, і абярну плату вашу на галаву вашу. 8 І прадам сыноў вашых а дачкі вашыя ў руку сыноў Юдзіных, і яны прададуць іх Савеям, люду далёкаму, бо СПАДАР казаў".
9 Абясьціце гэта меж народаў; пасьвяціцеся на вайну; пабудзіце дужасілаў; няхай дабліжацца, няхай узыйдуць усі воі; 10 Перакуйце нарогі вашы на мячы і сярпы вашы на дзіды; слабы няхай скажа: ,,Я дужы". 11 Барзьдзіце й прыходзьце, ўсі народы, адусюль, і зьбярыцеся туды; прычыні, СПАДАРУ, зыйсьці дужых Сваіх. 12 Няхай прачхнуцца народы і ўзыйдуць на даліну Ясапатаву; бо там Я сяду судзіць усі народы навокал. 1З Пусьціце ў рух серп, бо жніво сьпелае; прыходзьце, спусьціцеся, бо таўчэльня поўная, із скляпоў пераліваецца, бо вялікая нягоднасьць іхная. 14 Грамады, грамады ў даліне рассудку, бо дзень СПАДАРОЎ бліжэе ў даліне рассудку. 15 Сонца а месяц зацьмеюць, і гвезды страцяць зьзяньне сваё. 16 І СПАДАР із Сыёну загрыміць, і выдасьць голас Свой зь Ерузаліму, і здрыгануцца нябёсы й зямля; але СПАДАР абароне люду Свайму і сіла сыном Ізраелявым. 17 „Тады даведаецеся, што Я СПАДАР, Бог ваш, што жывець на Сыёне, на сьвятой гары Сваёй; і будзе Ерузалім сьвятасьцяй, і наперад чужаземцы ня будуць праходзіць па ім.
18 „І станецца таго дня, што з гор будзе капаць вінны сок, і з узгоркаў пацячэць малако, і ўсі рэкі Юдзіны напоўняцца вадою, і жарало выйдзе з дому СПАДАРОВАГА, і напое даліну Шытымскую. 19 Ягіпет стане спустошаньням, і Едом будзе спустошаным сьцепам за ўціск сыноў Юдзіных, бо яны разьлівалі нявінную кроў у зямлі іхнай. 20 Але Юда трываць будзе на векі, і Ерузалім ад пакаленьня да пакаленьня: 21 Бо ачышчу кроў іхную, каторай не ачышчаў; і СПАДАР жывець на Сыёне". |