Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ёеля


 

 

Кніга прарокі Ёеля

010203

 

2 Затрубіце ў трубу на Сыёне, крычыце на сьвятой гары Маёй, няхай дрыжаць усі жыхары зямлі, бо настаець дзень СПАДАРОЎ, ён блізка, 2 Дзень цямноты а цемрадзі, дзень булаку а туману: як ранічная сьвятліня, пашыраецца па горах люд вялікі а дужы, якому падобнага ня было ад веку дый просьле яго ня будзе ніколі ад пакаленьня аж да пакаленьня. З Перад Ім, цяпло жарэць, а за Ім полымя пале; зямля як сад Едэнскі перад Ім, а за Ім спустошаны сьцеп, і нават ніхто не ўцячэць ад Яго. 4 Выгляд іхны, як выгляд коні, і, як коньнікі, так яны пабягуць; 5 Як грукат цялежак на вярхох гор, яны паскачуць, як трэскат полымя цяпла, што жарэць жнеўнік, як люд дужы ладзіцца да бітвы. 6 Ад віду Ягонага будуць дрыжэць люды, усі віды зьбялелі. 7 Як дужасілы пабягуць яны, узьлезуць на сьцяну як воі, і кажны йдзець сваёю дарогаю, і ня ўзрушаць радоў сваіх. 8 Адзін аднаго ня цісьне, кажны йдзець сваёю сьцежкаю, і як падаюць на зброю, ня бываюць раненыя. 9 Бягуць туды-сюды па месьце, узлазяць на сьцяну, узыходзяць у дамы, будуць улазіць пераз вокны, як злодзей. 10 Перад Ім затрасецца зямля, нябёсы задрыжаць, сонца а месяц зацьмеюць, і гвезды страцяць зьзяньне сваё. 11 І СПАДАР выдасьць голас Свой перад войскам Сваім, бо табар Ягоны вельма вялікі, бо дужы, хто паўніць слова Ягонае, бо дзень СПАДАРОЎ вялікі а вельма страшны, і хто можа вытрываць гэта? 12 „Затым і цяпер, агалашае СПАДАР, навярніцеся да Мяне ўсім сэрцам Сваім, постуючы, з плачам і ў жалобе. 1З І ірвіце сэрца вашае, а не адзецьці вашыя", і навярніцеся да СПАДАРА, Бога вашага, бо Ён ласкучынюшчы а спагадлівы, памальны да гневу а вельмі міласэрны і шкадуецца ліха. 14 Хто ведае, ці не пашкадуецца Ён, і не пажалее, і не пакіне дабраславенства за Сабою, хлебнага аброку а ўзьліваньня СПАДАРУ, Богу вашаму?

15 Затрубіце ў трубу на Сыёне, пасьвяціце дзень посту і згукайце ўрочысты збор. 16 Зьбярыце люд, пасьвяціце збор, пазавіце старых, зьбярыце дзеці а сысуноў; хай выйдзе князь малады з палацу свайго і княгіня маладая з пад бальдахіму свайго. 17 Меж ґанку й аброчніку няхай плачуць сьвятарове, слугі Божыя, і няхай кажуць: „Ашчадзі люд Свой, СПАДАРУ, і ня дай спадку Свайго на паганьбеньне, каб народы ня мелі ўлады над ім; нашто маюць казаць меж людаў: ,Ідзе Бог іх?' " 18 Тады будзе рупатлівы СПАДАР празь зямлю Сваю і зьмілуецца над людам Сваім. 19 Але, СПАДАР адказаў і сказаў люду Свайму: „Гля, Я пашлю вам збожжа а вінны сок а аліву, і вы насыціцеся імі, і наперад на паганьбеньне меж народаў не аддам вас. 20 І паўночнае войска здалю ад вас, і пражану яго да зямлі сухое а спустошанае, пярэдняе войска ягонае абернецца да ўсходняга мора, а задняе - да апошняга мора; і ўзыйдзе ад яго смурод, і гнільлё пойдзе ад яго, бо ён парабіў шмат. 21 Ня бойся, зямля, весяліся а цешся, бо СПАДАР зробе вялікае. 22 Ня бойцеся, палявая жывёла, бо ўрастуць пасьцьбішчы на сьцепе, бо дзервы дадуць плады свае, фіґа а віно выдадуць сілу сваю. 23 І вы, дзеці Сыёну, весяліцеся а цешчася ў СПАДАРУ, Богу вашым, бо Ён даў вам Наўчыцеля дзеля справядлівасьці, і ільлець на вас дождж, дождж раньні і дождж позны на пачатку. 24 І напоўняцца такі пшонкаю, і скл япы перапоўняцца вінным сокам а аліваю. 25 І адплачу вам за гады, што ела шаранча, стрэлкі а мошкі а вусень - Маё вялікае войска, каторае Я паслаў сярод вас. 26 І будзеце есьці шмат, і здаволіцеся, і будзеце выхваляць імя СПАДАРА, Бога свайго, Каторы чудоўна абходзіцца з вамі, і люд мой ніколі не асарамаціцца. 27 І даведаецеся, што сярод Ізраеля Я, і Я СПАДАР, Бог ваш, і няма іншага, і люд Мой ніколі ня будзе асарамочаны.

28 „І станецца просьле тога, што выльлю Дух Свой на кажнае цела, і будуць праракаць сынове вашыя а дачкі вашыя, старыя вашыя будуць сьніць сны, дзяцюкі вашы будуць відзень відзені. 29 І таксама на слугаў а на служэбкі выльлю Дух Свой тых дзён. 30 І пакажу чудосы на нябёсах і на зямлі, кроў а цяпло а стаўпы дыму. 31 Сонца абернецца ў цемнь, а месяц - у кроў, перад тым, як настане дзень СПАДАРОЎ, вялікі а страшны. 32 І станецца, што кажны, хто будзе гукаць імя СПАДАРОВА, будзе выбаўлены, бо на гары Сыёне а ў Ерузаліме будзе выбаўленьне, як СПАДАР сказаў, і ў вастачах, каторыя СПАДАР пагукае;


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст