01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
8 Трубу да вуснаў сваіх! Бы арол ляціць на дом СПАДАРОЎ, бо яны выступілі із змовы Мае і ізрадзілі права Маё. 2 Да Мяне гукаюць яны: „Божа мой! мы зваем, Цябе, мы - Ізраель". З Адкінуў Ізраель дабро; непрыяцель будзе перасьледаваць яго. 4 Яны станавілі каралёў, але яе ад Мяне; прызначалі князёў, але без Мае ведзі; із срэбра свайго а золата свайго рабілі сабе балваны - на адцяцьце. 5 Цялё тваё, Самара, пакінула цябе! загарэўся гнеў Мой на іх; пакуль ня будуць магчы яны асягчы нявіннасьць? 6 Бо гэта таксама ад Ізраеля: работнік зрабіў яго, затым ён ня Бог; бо патрышчанымі кавалкамі будзе цялё оамарскае. 7 Як пасеялі яны вецер, дык пажнуць буру; збожжа на пню ня будзе ў яго; краса ня дасьць мукі; калі дасьць, чужаземцы глынуць яе. 8 Глытаюць Ізраеля; цяпер ён меж народаў, як непатрэбная судзіна.
9 Бо яны зышлі да Асура, як дзікі асёл адзінотны; Яхрэм наймаў каханкаў. 10 Хоць яны наймалі ў народаў, цяпер Я зьбяру іх, каб крыху палягчыць ім ад цяжару караля князёў. 11 Яхрэм зрабіў сабе шмат аброчнікаў, каб грашыць, - на грэх будуць яму аброчнікі! 12 Напісаў Я ім найважнейшыя рэчы ў праве Сваім, яны мелі гэта за чужое. 1З Яны абракаюць аброкі, абракаюць мяса й ядуць яго; СПАДАР ня прыймае іх; цяпер Ён успомне бяспраўе іхнае і даведаецца да грахоў іхных: яны зьвернуцца да Ягіпту. 14 І забыўся Ізраель Учыніцеля свайго, і пастанавіў палацы; і Юда памножыў абаронныя месты; але Я пашлю цяпло на месты ягоныя, і яно пажарэць замкі ягоныя.
|