01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
7 Як Я лячыў Ізраеля, тады адкрылася бяспраўе Яхрэмава, і нягоднасьць Самары; бо тарнуюць ману, і ўходзе злодзей, і народы глабаньнікаў глабаюць вонках. 2 І ня кажуць яны ў сэрцу сваім, што Я помню ўсі нягоднасьці іхныя; цяпер абступаюць іх учынкі іхныя; яны перад відам Маім былі. З Вяселяць караля нягоднасьцьмі сваімі і князёў - маною сваёй. 4 Яны ўсі чужаложны, як печ, нацепленая пекаром, што перастаець падкладаць ад замесу да закісу цеста. 5 У дзень караля нашага князі задалі яму хваробу бутлямі віна, ён выцягае руку сваю із скалазубамі; б Бо да свайго цікаваньня яны прытарнавалі сэрцы свае, як печ: усю ноч сьпіць пякар іхны, а нараніцы яна гарыць як палаючае цяпло. 7 Усі яны распаленыя, як печ, і пажэрлі судзьдзяў сваіх; усі каралёве іхныя ўпалыя, ніхто зь іх ня гукае да Мяне. 8 Яхрэм, ён зьмяшаўся зь людамі, Яхрэм - неперавернены сачэнь. Чужаземцы жэрлі сілу ягоную а ён ня ведае; але, сівыя валасы выскачылі на ім, адылі ён ня ведае. 10 І пыха Ізраелнва сьветча ў вочы супроці яго, і яны не зварачаюцца да СПАДАРА, Бога свайго, ані шукаюць яго з усім гэтым. 11 Яхрэм як дурная галуба бяз сэрца: гукаюць Ягіпет, ідуць да Асыры. 12 Калі яны пойдуць, Я расьцягну на іх сець Сваю; як птушкі нябёсныя, зьвяду іх далоў; пакараю іх, як збор іхны чуў.
1З Авохці ім, бо яны пабадзяліся ад Мяне; зьгінота ім, бо яны выступілі супроці Мяне. Я адкупіў іх, а яны гукалі на Мяне манлівае. 14 І ня гукалі да Мяне ў сэрцу сваім, як былі на ложках сваіх; зьбіраюцца дзеля збожжа а віннога соку, паўстаюць супроці Мяне. 15 Хоць Я зазырыў, умацаваў цэўі іхныя, яны, адылі, задумляюць ліха супроці Мяне. 16 Наварачаюцца не да Навышняга; яны - як ізрадлівы лук; князі іхныя паваляцца ад мяча за гарэзны язык свой; гэта будзе пасьмехам ім у зямлі Ягіпецкай.
|