Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Госі


 

 

Кніга прарокі Госі

0102030405060708091011121314

 

6  „Пайдзіма й зьвярнімася да ° СПАДАРА, бо Ён разьдзер і Ён ўздарове нас, выцяў і завяжа нам. 2 За два дні ажыве нас, на трэйці дзень ускрэсе вас, і мы будзем жыць перад відам Ягоным. З Тады пазнаем, пажанемся пазнаць СПАДАРА; прыход Ягоны прыгатаваны як раньне, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як вяснушчы й восенскі дождж на зямлю". 4 Што Імне рабіць із табою, Яхрэме? што Імне рабіць із табою, Юда? бо міласэрдзе ваша як ранічны туман, і мінае як раса нараніцы. 5 Затым Я часаў іх прарокамі і забіваў іх словамі вуснаў Сваіх, і суды твае, як сьвятліня выйдуць; б Бо Я жадаў міласэрдзя, а не аброку, і знацьця Бога болей, чымся ўсепаленьняў. 7 Але яны, як Адам, узрушылі змову, тым ізрадзілі Мяне. 8 Гілеад места іхнае, каторае робе бяспраўе, сплюгаўлены крывёю. 9 Як чарада глабаньнікаў цікуе на чалавека, так груд сьвятароў забівае на дарозе да Шыхему, бо яны бязуляць. 10 У доме Ізраелявым Я бачыў жахлівае: там бязулства Яхрэма, сплюгавіўся Ізраель. 11 І нават, Юда, прызначана жніво табе, як Я зьвярну палон люду Свайго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст