01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
5 Слухайце гэта, сьвятарове, і прыслухайцеся, доме Ізраеляў, і нахіні вуха, доме каралеўскі, бо суд супроці вас, бо вы былі пасадкаю Міцпе і расьцягненаю сецьцю на Табору. 2 І бунтаўнікі жадаюць забіваць, хоць Я ганю іх усіх. 3 Знаю Яхрэма, і Ізраель не схаваны ад Мяне; бо цяпер, Яхрэме, ты бязуліш, Ізраель сплюпаўлены. 4 Не даюць учынкі іхныя навярнуцца да Бога свайго, бо дух бязулства ўнутры ў іх, і яны ня знаюць СПАДАРА. 5 І пыха Ізраелява сьветча на відзе ягоным; за тое Ізраель а Яхрэм спатыкнуцца ў бяспраўю сваім; Юда таксама спатыкнецца зь імі. 6 З авечкамі сваімі а з народамі сваімі пойдуць шукаць СПАДАРА, але ня знойдуць: Ён здаліўся ад іх. 7 СПАДАРА яны ізрадзілі, бо нарадзілі чужыя дзеці; цяпер зжарэць іх месяц зь дзельмі іхнымі.
8 Трубіце ў рог у Ґівеі і ў трубу ў Раме, трубіце ў Бет-Авене, па табе, Веняміне! 9 Яхрэм будзе спустошаны ў дзень ганеньня; меж пакаленьняў Ізраелявых я абяшчу, што канечне будзе. 10 Князі Юдзіны былі, як тыя, што перасуваюць граніцу: як ваду, выльлю на іх гнеў свой. 11 Яхрэм уцісьнены, патрышчаны судам, бо адно ў вахвоту хадзіў подле расказаньня. 12 А Я буду як моль Яхрэму, і дому Юдзінаму як гнільлё. 1З Як Яхрэм абачыў хваробу сваю і Юда - рану сваю, тады пашоў Яхрэм да Асура й паслаў караля Ярэву; але ён ня можа ўздаравіць вас ані вылячыць рану вашу; 14 Бо Я як леў Яхрэму і як левянё дому Юдзінаму: Я, Я разарву й адыйду; панясу, і ніхто ня вывальне. 15 Пайду й зьвярнуся на месца Сваё, пакуль яны ня прызнаюць выступу свайго і ня будуць шукаць віду Майго; у гароце сваёй будуць шукаць Мяне рана.
|