01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
4 Слухайце слова СПАДАРОВА, сынове Ізраелявы; бо ў СПАДАРА сьпярэчка із жыхарамі гэтае зямлі, бо нямаш праўды ані міласэрдзя, ані пазнаньня Бога на зямлі. 2 Прысяганьням а перачэньням а ўбіўствам а зладзействам а чужалоствам яны выбухлі, і кроў даганяе кроў. З Затым зямля будзе ў жалобе, і кажны, што жывець на ёй, скволее ізь зьвярмі палявымі й птушкамі нябёснымі, нават і рыбы морскія будуць забраны. 4 Але ніхто не пярэч ані гань другога, бо люд твой як тыя, што сьперачаюцца ізь сьвятаром, б І спатыкнешся серадня, і прарока таксама паваліцца з табою ночы, і адатну маці тваю. 6 Люд Мой адцяты за нястачу веданьня, бо ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе, каб ты не сьвятарстваваў Імне; а што ты забыўся права Бога свайго, Я таксама забудуся сыноў тваіх. 7 Чым болей яны мнажыліся, тым балей грашылі супроці Мяне; славу іхную абярну ў сорам. 8 Жывяцца грэхам люду Майго, і да бяспраўя іхнага імкнецца душа іхная. 9 І станецца як люду, так сьвятару; і пакараю яго за дарогі ягоныя, і ўчынкі ягоныя абярну на яго. 10 Бо будуць есьці - і не насыцяцца, будуць бязуліць - і не размножацца; бо пакінулі зважаць на СПАДАРА. 11 Бязулства а віно а вінны сок забіраюць сэрца. 12 Люд Мой пытаецца ў пня свайго, і кій ягоны зьясьняе яму; бо дух бязулства прычыніў абмылу, і ад Бога свайго ішлі ў бязулства. 1З Абракаюць на вярхох гор і кадзяць на ўзгорках, пад дубамі а таполямі а вязамі, бо добры сьцень іх. Затым дачкі вашыя будуць бязуліць, і нявесткі вашыя - чужаложыць. 14 Я не пакараю дачок вашых за бязулства ані нявестак вашых за чужалоства, бо яны бываюць ізь бязулямі і абракаюць ізь сьвятарамі бязулства; але люд, што не разумее, упадзець. 15 Калі ты, Ізраелю, бязуліш, няхай бы Юда не выступаў; і не хадзіце да Гілґалу ані ўходзьце да Бет-Авену, ані прысягайце: „Жыў СПАДАР!" 16 Бо, як цяліца ўпорлівая, быў упорліівы Ізраель; цяпер СПАДАР будзе пасьціць іх, як баранчыка на прасторным месцу. 17 Яхрэм злучыўся з балванамі; пакінь яго. 18 Упорлівымі іх робе напітак іхны, яны бязуляць кажначасна; вельма любяць сорам абароньнікі іх. 19 Вецер ахопе іх крыламі сваімі, і засаромяцца яны аброкаў сваіх.
|