01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
10 Ізраель - пустое віно, даець плод самому сабе; подле множасьці пладоў сваіх, множа аброчнікі; подле дабрыні зямлі свае, яны прыгожа робяць выразаныя свае. 2 Дзеліцца сэрца іхнае, вось, цяпер яны вінныя; Ён патрышча аброчнікі іхныя, паглабае выразаныя іхныя. З Бо цяпер яны кажуць: „Нямаш у нас караля, бо мы не баімся СПАДАРА! а які-колечы кароль, - што ён нам зробе?" 4 Гу́каюць словы, прысягаюць хвальшыва, робячы змову; дык будзе квіцець суд, як атрутная трава на барознах поля. 5 За цяляты Бет-Авену баяцца жыхары самарскія, бо люд яго заплача па ім, і сьвятарове (паганскія) яго, што цешыліся зь яго, па славе яго, бо яна адышла ад яго. 6 Яно таксама прывезена будзе да Асыры - на дар каралю Ярэву; Яхрэм будзе мець сорам, і Ізраель асарамаціцца радаю сваёю. 7 Самара, кароль яе будзе адцяты, як шумаўё на зьверху вады. 8 Таксама будуць выгублены ўзвышшы Авену, грэх Ізраеля; цернь а дзядоўнік абыйдуць на аброчніках іхных, і скажуць яны горам: „Накрыйце нас", і ўзгоркам: „Зваліцеся на нас".
9 Ад дзён Ґівеі грашыў ты, Ізраелю; там яны вытрывалі: бітва ў Ґівеі не насьпела сыноў бяспраўя.
10 Подле зычэньня Свайго пакараю іх, і зьбяруцца люды супроці іх, як Я зьвяжу іх за два выступы іхныя. 11 Ды Яхрэм - вучаная цяліца, што любе малаціць, але Я ўзлажу йго на прыгожую шыю ейную; услышу Яхрэма, каб езьдзіць конва на ім; Юда будзе араць, Якаў скарадзіць. 12 Сейце сабе на справядлівасьць, пажніце на міласэрдзе; арыце дзірван, бо пара шукаць СПАДАРА, пакуль Ён прыйдзе й дажджом пальлець справядлівасьць на вас. 1З Вы аралі нягоднасьць, жалі бяспраўе, елі плод маны, бо ты спадзяваўся на дарогу сваю, на множасьць дужасілаў сваіх, 14 За гэта сумятня паўстане ў людзе тваім, і гарады твае будуць аглабаны, як Шалман аглабаў Бет-Арбел у дзень бітвы: маці зь дзецьмі пацята была на кавалкі. 15 Гэтак зробе вам Бэт-Эль за вялікую нягоднасьць вашу. Нараніцы кароль Ізраельскі супоўна будзе сьцяты.
|