Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Амоса


 

 

Кніга прарокі Амоса

010203040506070809

 

9 Бачыў я Спадара, на аброчніку стаячага, і сказаў Ён: „Вытні ў клямку, і затрасуцца парогі, і расьсячы па галаве ўсіх іх, апошняга зь іх Я заб'ю мячом: тый зь іх, што ўцякае, не ўцячэць, і хто хаваецца зь іх, не схаваецца. 2 Хоць бы яны закапаліся ў шэолю, стуль рука Мая возьме іх; хоць бы яны ўзьлезьлі на неба, стуль Я зьвяду іх. З І хоць бы яны схаваліся на версе Кармілу, асачу а вазьму іх стуль; хоць бы схаваліся ад аччу Маіх на дне мора, і там раскажу гаду, і ён укусе іх. 4 Хоць бы яны пайшлі ў палон перад непрыяцельмі сваімі, там раскажу мячу, і ён заб'ець іх; і зьвярну вочы Свае на іх на ліха, а не на дабро;" 5 І Спадар СПАДАР войскаў ё тый, што даткнецца да зямлі, 2 і яна стае, і заплачуць усі жывучыя на ёй, і падыймецца ўся яна, як цурэй, і апусьціцца, як цурэй ягіпецкі. 6 Тый, што збудаваў сьвятліцы Свае на нябёсах і збор свой на зямлі заклаў, прыгукае воды морскія і вылівае іх на зьверх зямлі; СПАДАР імя ягонае.

7 „Ці не такія, як сынове Ефіоплян, вы да Мяне, сынове Ізраелявы ? агалашае СПАДАР. Ці ня Я вывеў Ізраялян ізь зямлі Япіпецкае і Пілішчан - із Кафтору і Арамлян - ізь Кіру? 8 Вось, вочы Спадара СПАДАРА - на грэшным каралеўстве, і Я выгублю яго ізь зьверху зямлі, хоць ня супоўна выгублю дом Якаваў, агалашае СПАДАР; 9 Бо, гля Я раскажу й рассыплю дом Ізраеляў меж усіх народаў, як сеюць у рэшаце, ня зваляцца зярняты на зямлю. 10 Ад мяча памруць усі грэшнікі люду Майго, Каторыя кажуць: ,Не дабліжыцца ані пярэйме нас ліха'. 11 Таго дня Я адбудую ўпалую будку Давідаву, зараблю шчэліны ў ёй, і разбуранае адбудую, і адбудую яе, як за старавечных дзён, 12 Каб адзяржалі астачу Едому і ўсі народы, над каторымі было гукана імя Мае", агалашае СПАДАР, Каторы зробе гэта.

1З „Вось, настануць дні, агалашае СПАДАР, што араты насьпее жняю, а таўчэньнік віна - сяўбіта; і з гор будзе капаць вінны сок, і ўсі ўзгоркі растаяць. 14 І зьвярну палон люду Свайго Ізраеля, і адбудуюць за.пусьцелыя месты, і будуць жыць; і пасадзяць вінішчы, і будуць піць віно іх, і засадзяць сады, і будуць есьці садавіну іх. 15 І пасаджу іх на зямлі іхнай, і ня будуць болей вырываць іх ізь зямлі іхнае, што Я даў ім", кажа СПАДАР Бог твой.

Папярэдняя старонка | Старонка 9 з 9
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст