Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Амоса


 

 

Кніга прарокі Амоса

010203040506070809

 

7 Гэтак Спадар Бог паказаў імне: і вось, Ён ухармаваў казельчыкі на пачатку росту атавы, і гля, атава была па касьбе каралеўскай. 2 І сталася, як яны скончылі есьці траву на зямлі, то я сказаў: „Спадару СПАДАРУ! даруй, малю Цябе, чым падыймецца Якаў? бо ён малы". З Шкадаваўся СПАДАР гэтага: „Ня будзе гэтага", сказаў СПАДАР.

4 Гэтак Спадар СПАДАР паказаў імне: і вось, Спадар СПАДАР гукаў ваяваць цяплом, і яно пажэрла вялікую глыбіню, і зьела тую часьць. 5 І сказаў я: „Спадару СПАДАРУ, спыні, малю Цябе, чым падыймецца Якаў? бо ён малы", б Шкадаваўся СПАДАР гэтага: „Ня будзе гэтага", сказаў Спадар Бог.

7 Гэтак Ён паказаў імне: і вось, Спадар стаяў на стацьцявой сьцяне і з праўдаю ў руццэ Сваёй. 8 І сказаў СПАДАР імне: „Што бачыш, Амосе?" І я сказаў: „Праўду". Тады сказаў Спадар: „Вось, павешу праўду сярод люду Свайго Ізраельскага: наперад ля іх не прайду. 9 І ўзвышшы Ісаковы спустошаны будуць, і сьвятыні Ізраелявы абураны будуць, і Я паўстану зь мячом на дом Еровоамоў".

10 І паслаў Амася, сьвятар бэтэльскі, да Еровоама, караля Ізраельскага, кажучы: „Амос змовіўся на цябе сярод дому Ізраелявага; ня можа зямля цярпець усіх словаў ягоных; 11 Бо гэтак Амос казаў: ,Еровоам памрэць ад мяча, і Ізраельканечне будзе выведзены палоненікам ізь зямлі свае' ".

12 І казаў Амася Амосу: „Відзеньніча, ідзі, уцякай сабе да зямлі Юдэйскае, і еж там хлеб, і там праракай 1З Але ў Бэт-Элю болей не праракай, бо ён сьвятыня каралёва й двор каралеўскі". 14 І адказаў Амос, і сказаў Амасі': „Не прарока я ані сын прарокаў я, але я стаднік і зьбіраю сыкоморы; 15 І ўзяў мяне СПАДАР з адзаду чарады авец, і СПАДАР сказаў імне: ,Ідзі, праракай люду Майму, Ізраелю'. 16 Дык цяпер слухай слова СПАДАРОВА: Ты кажаш: ,Не праракай праз Ізраеля й не кажы казаняў на дом Ісакоў'. 17 За гэта гэтак кажа СПАДАР: ,Жонка твая будзе бязуляю ў месьце, а сынове твае а дачкі твае паваляцца ад мяча, і зямля твая будзе падзелена меральным паварозам, і ты памрэш у сплюгаўленай зямлі, і Ізраель канечне пойдзе ў палон ізь зямлі свае' ".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст