Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Амоса


 

 

Кніга прарокі Амоса

010203040506070809

 

5 Слухайце слова гэтае, у каторым я падыймаю на вас галашэньне, доме Ізраеляў: 2 „Павалілася, ня ўстане ўжо, маладуха Ізраелява кінецца на зямлю сваю, няма каму падняць яе;"

3 Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: „У месьце, з каторага выходзіла тысяча, застанецца сто, і ў тым, з каторага выходзіла сто, застанецца дзесяць дому Ізраельскаму;"

4 Бо гэтак кажа СПАДАР дому Ізраеляваму: „Шукайце Мяне, і вы будзеце жыць. 5 Але ня шукайце Бэт-Элю ані ўсходзьце да Ґілґалу, ані да Беер-Шэвы пераходзьце; бо Ґілґал канечне пойдзе ў палон, і Бэт-Эль зыйдзе на нішто". 6 Шукайце СПАДАРА - і будзеце жыць, каб Ён ня выбух, як цяпло, у доме Язэпавым, і пажэр, і ня было каму згасіць у Бэт-Элю. 7 Вы, што абарачаеце ў палын суд, і справядлівасьць на зямлю кідаеце, 8 Шукайце Таго, што ўчыніў сем гвездаў а Касцы, і абарачае ў раньне цень сьмерці, і робе дзень цемным як ноч, што прыгукае воды морскія і вылівае іх на зьверх зямлі; СПАДАР імя Ягонае; 9 Што змацняе глабаньніка супроці дужога, так што глабаньнік прыйдзе на горад.

10 Яны ненавідзяць таго, хто гане ў браме, і брыдзяцца тым, хто гукае беззаганна. 11 Дык за тое, што топчацеся па бедных і бярыце ад іх бярэма пшонкі, вы пастанавілі дамы з часанага каменя, але ня будзеце жыць у іх, засадзілі прыемныя вінішчы, але ня будзеце піць віна іх; 12 Бо Я ведаю чысьленыя выступы вашы й цяжкія грахі вашы: уціскаюць справядлівага, бяруць лапаны і адпіхаюць бедных у браме. 1З Затым разумны ў гэтым часе маўчыць, бо гэта час благі. 14 Шукайце дабра, а ня ліха, каб вы маглі жыць; і гэтак СПАДАР, Бог войскаў, будзе з вамі, як вы гукаеце. 15 Ненавідзьце ліха й любіце дабро, устанавіце суд у браме; можа СПАДАР, Бог войскаў, будзе ласкавы да астачы Язэпавае.

16 Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Спадар: „На ўсіх вуліцах жалоба, і будуць казаць на ўсіх гасьцінцах: ,Авохці! авохці!' і прыгукаюць ралейніка да жалобы і ўмеючых пахоўныя песьні - плакаць! 17 І ў вусіх вінішчах будзе жалоба, бо Я прайду сярод цябе", кажа СПАДАР.

18 Бяда вам, каторыя зычыце дня СПАДАРОВАГА! Нашто вам гэты дзень СПАДАРОЎ? ён - цямнота, а не сьвятліня, - 19 Як калі людзіна ўцячэць ад лява - і мядзьведзь пярэйме яе, і ўвыйшоў у дом, і аперся рукою сваёю аб сьцяну - і гад укусіў бы яго. 20 Хіба не цямнота дзень СПАДАРОЎ, а сьвятліня? цемрадзь і ніякага бліску ў ім. 21 „Ненавіджу Я, грэбую сьвятамі вашымі і ня буду нюхаць аброкаў на ўрочыстых зборах вашых. 22 Хоць вы абракаеце Імне ўсепаленьні а хлебныя аброкі вашы, Я ня зычу ані зірну на супакойныя аброкі вашы з укормленае жывёлы. 23 Здаль ад Мяне вераск песьняў сваіх, і гуку гусьляў тваіх Я ня буду слухаць. .24 Але няхай цячэць, як вада, суд, і справядлівасьць - як магучы цурэй. 25 Аброкі а дары ці бліжылі вы Імне на пустыні сорак год, доме Ізраеляў? 26 Але вы насілі будку Молаха вашага й Кіюна, абразы вашы, гвязду бога вашага, каторыя самы сабе рабілі. 27 За тое Я прычыню, што вы пойдзеце ў палон за Дамашк", кажа СПАДАР, каторага імя Бог войскаў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст