Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Амоса


 

 

Кніга прарокі Амоса

010203040506070809

 

4 „Слухайце словы, каровы вашанскія, каторыя на гары Самарскай, што ўціскаеце бедных, трышчыце ўбогіх, што кажаце гаспадаром сваім: ,Прынясі, і будзем піць'. 2 Прысягнуў Спадар СПАДАР сьвятасьцю Сваёю, што, гля, настануць дні на вас, што Ён возьме вас крукамі й патомкаў вашых вудамі. З І выйдзеце кажная асобна пераз праломы, і кінеце ў Гармоне", агалашае СПАДАР. 4 „Прыйдзіце да Бэт-Элю й рабіце выступы; у Ґілґале размножча выступ і прыносьце кажнае раніцы аброкі свае, трэйцяга году дзесяціны свае. 5 І паліце аброкі падзякі зь кіслым, і абяшчайце, агалашайце самахотныя аброкі, бо гэта вы любіце, сынове Ізраелявы", агалашае Спадар СПАДАР, б „І Я таксама даў вам чысьціню зубоў у вусіх местах вашых і ў жадобу хлеба ў вусіх месцах вашых; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне", агалашае СПАДАР. 7 „І Я таксама запыніў ад вас дождж за тры месяцы да жніва, і паліў дождж на адно места, а на другое не паліў; адна дзялёнка была намочана дажджом, а дзялёнка, што дождж не паліў, сохла. 8 Дык два, тры месты цягнуліся да аднаго места, каб піць ваду, але не маглі досыць напіцца; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне", агалашае СПАДАР. 9 Выцяў вас іржою а цьвільлю; множасьць садоў вашых а вінішчаў вашых а фіґаў вашых а аліўкаў вашых пажэрла вусень, вы, адылі, не навярнуліся да Мяне", агалашае СПАДАР. 10 „Паслаў на вас ліпучку подле спосабу ягіпецкага, забіваў маладзёнаў вашых мячом, і забіраў у палон коні іхныя, і прычыніў, што смурод із табараў вашых ішоў у ноздры вашы; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне", кажа СПАДАР. 11 „Вывярнуў вас, як Бог вывярнуў Содому а Ґомору, і вы былі, як галавешка, уратаваная з пажару; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне", агалашае СПАДАР.

12 „Затым гэтак Я зраблю табе, Ізраелю; дык прыгатуйся наўпярэймы Бога Свайго, Ізраелю!" 1З Бо, гля, Ён Тый, што хармуе горы і твора вецер, і наказуе людзіне што за думка Ягоная, што абарачае раніцу ў цямноту й ступае па ўзвышшах зямлі; СПАДАР, Бог войскаў, імя Ягонае.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст