Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Амоса


 

 

Кніга прарокі Амоса

010203040506070809

 

3 Слухайце слова гэтае, што СПАДАР казаў на вас, сынове Ізраелявы на ўсю радзіму, каторую Я ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае, кажучы: 2 „Адно вас я пазнаў з усіх радзімаў зямлі, затым пакараю вас за ўсі бяспраўі вашы. З Ці пойдуць два разам, калі ня зышліся? 4 Ці равець леў у лесе, як ён ня мае здабытку ? ці левянё выдаець голас свой у бярлозе, калі нічога не злавіла? б Ці можа птушка лучыць у сіло на зямлі, як сіла няма на яе? ці можа сіло падняцца ізь зямлі, як нічога ня ўсілілася? 6 Ці трубе ў месьце рог, і людзі ня дрыжаць? ці бывае ліха ў месьце, і СПАДАР ня ўчыніў? 7 Напэўна Спадар СПАДАР нічога ня робе, не аб'явіўшы тайны слугам Сваім, прарокам. 8 Леў зароў, - хто ня будзе баяцца? Спадар СПАДАР загукаў, - хто ня будзе праракаць?" 9 Прагаласіце ў палацах ашдодзкіх і ў палацах у зямлі Ягіпецкай і скажыце: „Зьбірайцеся на горы самарскія, і абачча вялікую сумятню сярод яе, і ўціскі сярод яе". 10 „Бо ня ведаюць як рабіць справядліва, агалашае СПАДАР, каторыя ўсілствам а глабаньням зьбіраюць у палацы свае".

11 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Праціўнік - ён навокал зямлі, і ён адыйме ад цябе сілу тваю, і паглабаны будуць палацы твае". 12 Гэтак кажа СПАДАР: „Як пастух ратуе зь ляпы лявінае дзьве галёнкі альбо кавалак вуха, так будуць уратаваны сынове Ізраелявы, што жывуць у Самары ў куце ложка і ў Дамашку на пасьцелі. 1З Слухайце й сьветча ў доме Якававым, агалашае Спадар СПАДАР, Бог войскаў: 14 Таго дня, каторага Я даведаюея да Ізраеля за выступы ягоныя, Я таксама даведаюся да аброчнікаў Бэт-Элю, і адцяты будуць рагі аброчніка, і зваляцца на зямлю. 15 І Вытну дом зімовы з домам летным, і шчэзнуць дамы із сланёвае косьці, і будзе канец вялікім дамом", агалашае СПАДАР.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст