Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Амоса


 

 

Кніга прарокі Амоса

010203040506070809

 

2  Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Моава, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косьці караля Едомскага; 2 Але пашлю цяпло на Моава, і яно зжарэць палацы Керофа, і памрэць Моаў із шумам, крыкам, гукам трубы. З І адатну судзьдзю з пасярод яго, і заб'ю ўсіх князёў ягоных разам ізь ім", кажа СПАДАР.

4 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Юды, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны пагрэбавалі Правам СПАДАРОВЫМ і не дзяржалі расказаньня Ягонага, і зьвяла іх манна іхная, подле каторае хадзілі айцове іхныя; 5 Але пашлю цяпло на Юду, і яно зжарэць палацы ерузалімскія".

6 Гэтак кажа СПАДАР: „За тры выступы Ізраеля, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны прадавалі справядлівых за срэбра і ўбогіх за чаравікі; 7 Каторыя жадаюць пылу земнага на галаву бедных, а дарогу лагодных адварачаюць; і мужчына і бацька ягоны ходзяць да дзяўчыны, каб плюгавіць сьвятое імя Маё. 8 На закладзеных адзецьцях кладуцца ля кажнага аброчніка, і віно засуджаных п'юць у доме бога свайго. 9 Я, адылі, зьнішчыў Аморэя перад імі, каторага вышыня, як вышыня кедраў, і яны крэпкія, як дубы; Я, адылі, зьнішчыў плады ягоныя ўгары і карэньне ягонае далавах. 10 Таксама я ўзьвёў вас ізь зямлі Ягіпецкае і вадзіў вас сорак год па пустыні, каб спала вам зямля Аморэя. 11 І Я ўзьняў із сыноў вашых за прарокаў і з маладзёнаў вашых за назарэяў; ці ня так, сынове Ізраелявы?" агалашае СПАДАР. 12 „А вы далі назарэям віно піць і расказалі прарокам, кажучы; ,Не праракайце'. 1З Вось, я націсну на вас, як цялежкі ціснуць такаўню, поўную снапоўя. 14 Затым загінуць уцекі ад хіжага, і дужы не ўмацуе моцы свае, ані магучы вывальне душу сваю, 15 Ані страляючы з луку вытрывае, ані шыбканогі вывальніцца, ані коньнік вывальне душу сваю. 16 І адважны сэрцам сярод дужасілаў уцячэць голы таго дня", агалашае СПАДАР.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст