Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Данеля


 

 

Кніга прарокі Данеля

010203040506070809101112

 

4 Невухаднецар, кароль, усім людам, народам і мовам, што жывуць на ўсёй зямлі: супакой хай множыцца вам. 2 Уважаю за добрае агаласіць знакі а чудосы, што высокі Бог учыніў імне. З Якія вялікія знакі ягоныя, і якія магутныя чудосы Ягоныя! каралеўства вечнае і ўлада Ягоная - ад пакаленьня да пакаленьня.

4 Я, Невухаднецар, быў супакойны ў доме сваім і красаваўся ў палацу сваім. 5 Я меў відзень у сьне, што напалохала мяне, і думкі на ложку сваім, і ад відзені галавы свае я заклапаціў. 6 І ад мяне выдала загада прывесьці да мяне ўсіх мудрыцоў бабілёнскіх, каб яны маглі абясьціць імне зьясьненьне сну. 7 Тады ўвыйшлі чараўнікі, гвездары, Хальдэі а вяшчуны, і я сказаў ім сон, але яны не абясьцілі імне зьясьненьне яго. 8 Але наапошку ўвыйшоў да мяне Данель, каторага імя Велтэшазар подле імені бога майго,, і ў каторага дух сьвятых багоў, і яму я паведаў сьненьне, кажучы: 9 „Велтэшазару, начэльніча чараўнікоў! я ведаю, што ў цябе дух сьвятых багоў, і ніякая тайна не схавана ад цябе, абясьці імне відзені сну майго, што я відзеў, і зьясьненьне яго. Гэткія відзені галавы мае на ложку маім: я відзеў, вось, сярод зямлі дзерва, і вышыня яго вялікая. Дзерва вырасла й было моцнае, і вышыня яго дасягла неба, і было відаць яно аж да канца ўсяе зямлі. Лісьцё яго харошае, і пладоў у яго шмат, і ўсім ежа на ім; пад ім мелі сьцень зьвяры палявыя, і жылі ў гольлю яго птушкі нябёсныя, і ад яго жывілася ўсялякае цела.

1З „Я бачыў у відзенях галавы свае на ложку сваім, і вось, Назіраньнік а Сьвяты зышоў зь неба; 14 Голасна гу́каў і сказаў гэтак: ,Сьсячыце гэтае дзерва й абатніце гольле яго, абтрасіце лісьцё яго й рассыпце плады яго; няхай зьвяры адыйдуць з-пад яго і птушкі нябёсныя з гольля яго. 15 Стаян, адылі, карэньня яго пакіньце ў зямлі ў зялезных а мядзяных ланцугох сярод травы палявое; і няхай раса нябёсная моча яго, і ізь зьвярмі дзель ягоная ў траве земнай. 16 Няхай сэрца людзкое адменяць у яго і сэрца зьверавае дадуць яму, і мінець над ім сем пораў. 17 Пастаноў вартаўнікоў казаньне гэтае, і подле слова сьвятых вымаганьне гэтае станецца, каб жывучыя даведаліся, што Навышні радзе каралеўства людзкое і даець яго, каму хоча, і найвіжшага меж людзёў садзе на яго'.

18 „Гэта сьненьне ў відзені меў я, кароль Невухаднецар. Дык ты, Велтэшазару, паведай зьясьненьне, бо ніхто з мудрыцоў у каралеўстве маім ня можа зьясьненьня абясьціць імне, а ты можаш, бо дух сьвятых багоў у табе".

19 Тады Данель, каторага імя Вэлтэшазар, быў гадзіну зумеўшыся, і думкі ягоныя немарасьцілі яго.

Адказаў кароль і сказаў: „Велтэшазару, сон альбо зьясьненьне яго хай не палохае цябе".

Адказаў Велтэшазар і сказаў: „Спадару мой, няхай сон гэты тым, што ненавідзяць цябе, і зьясьненьне яго непрыяцелям тваім. 20 Дзерва, што ты бачыў, каторае расло й было моцнае, каторага вышыня дасягла нябёс, і відаць было на ўсёй зямлі, 21 Каторага лісьцё харошае, і пладоў на ім шмат, і на ім ежа ўсім, пад каторым зьвяры палявыя жылі, і на каторага гольлю птушкі нябёсныя мелі сялібу, 22 Гэта - ты, каролю, што вырас а стаў магучым, бо вялікасьць твая вырасла й дасягла неба, і дзяржава твая да канца зямлі. 23 А што кароль бачыў Назіраньніка а Сьвятога, зь нябёс зыходзячага й кажучага: ,Сьсячыце гэтае дзерва й зьнішчыце яго; Пакіньце, адылі, стаян карэньня яго ў зямлі ў зялезных а мядзяных ланцугох сярод травы палявое, і няхай раса нябёсная моча яго, і дзель ягоная ізь зьвярмі палявымі, аж пакуль сем пораў мінець над ім, - 24 Гэта зьясьненьне, каролю, і гэта пастаноў Навышняга, каторы прыйдзе на спадара майго, караля. 25 І пражануць цябе ад людзёў, і ізь зьвярмі палявымі будзе гаспода твая, і будуць даваць тэ есьці траву, як валом, і мачыць цябе расою нябёснага, і сем пораў мінець над табою, пакуль ты даведаешся, што Навышні радзе каралеўства людзкое й даець яго, каму хоча. 26 А што яны расказалі пакінуць стаян-карэнь дзерва - каралеўства твае будзе пэўнае табе просьле тога, як ты даведаешся, што нябёсы маюць уладу. 27 Затым, каролю, няхай рада мая будзе ў прыгодзе табе, і перарві грахі свае справядлівасьцяй і бяспраўе свае міласэрдзям да бедных; вось, чым прадоўжыцца красаваньне твае".

28 Усе гэта спраўдзілася на каралю Невухаднецару.

29 У канцы двананцацёх месяцаў ён праходжаваўся па палацу каралеўскім у Бабілёне. 30 Адказаў кароль і сказаў: „Ці не вялікі гэта Бабілён, каторы я пастанавіў на дом каралеўства моцаю сілы свае дзеля сьці вялічча свайго?".

31 Як яшчэ слова было ў вуснах каралеўскіх, паў голас ізь неба: „Табе кажацца, каролю Невухаднецару: каралеўства аднята ад цябе; 32 І пражануць цябе ад людзёў, і ізь зьвярмі палявымі гаспода твая, будуць даваць табе есьці траву, як валом, і сем пораў мінець над табою, пакуль ты даведаешся, што Навышні радзе каралеўства людзкое і даець яго, каму хоча".

33 Тае ж гадзіны выпаўнілася гэта над Невухаднецарам: і ён быў прагнаны ад людзёў, і еў траву, як валы, і цела ягонае мокла ад расы нябёснай, пакуль валасы ягоныя ня вырасьлі, як пер'е арла, і ногці, як капцюры птушак.

34 І ў канцу гэтых дзён я, Невухаднецар, узьняў вочы свае да неба, і розум мой зьвярнуўся імне, і я дабраславіў Навышняга, выхваляў а сьціў Таго, Каторы жывець на векі, чыя ўлада ё ўладаю вечнаю, і каралеўства ягонае ад пакаленьня да пакаленьня. 35 І ўсі жыхары зямлі нічога ня значаць, і Ён дзее подле волі Свае ў войску нябёсным і меж жыхараў зямлі; і ніхто ня можа задзяржаць рукі Ягонае альбо сказаць яму: „Што Ты робіш?" 36 У тым самым часе розум мой зьвярнуўся да мяне, і чэсьць наралеўства майго, вялічча маё а зьзяньне зьвярнуліся імне; і шукалі мяне райцы мае і панове мае, і я ўмацаваўся на каралеўстве сваім, і супоўнае вялічча было дадана імне. 37 Цяпер я, Невухаднецар, выхваляю, вывышаю а ўслаўляю Караля нябёс, Каторага ўсі ўчынкі праўдзівыя і дарогі Ягоныя - суд, і можа паніжаць Ён тых, што ходзяць пыхата.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст