01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12
10 Трэйцяга году Кіра, караля Пэрскага, было аб'яўлена слова Данелю, каторага імя было Велтэшазар; і слова праўдзівае, і вайна вялікая; і ён зразумеў слова, і меў зразуменьне відзені. 2 Тых дзён я, Данель, быў у жалобе тры поўныя тыдні. З Хлеба ня еў, ані мяса, ані віно ня йшло ў рот мой, і ня масьціў сябе, пакуль ня выпаўніліся тры тыдні.
4 І дваццаць чацьвертага дня першага месяца, як я быў ля берагу вялікае ракі, каторая Тыгра, 5 І ўзьняў я вочы свае, і глядзеў, і ўвідзеў, і вось, людзіна, адзеўшыся ў ляньніну, і сьцёгны ейныя паперазаныя шчырым золатам із Уфазу. 6 І цела ейнае - як бэрыл, і від ейны - як выгляд маланьні і вочы ейныя - як полымя цяпла, і цэўі ейныя, і ногі ейныя - колеру палерававае бронзы, і гук словаў ейных - як гук множасьці. 7 І я, Данель, адзін відзеў гэтую відзень, а людзі, што былі з імною, ня відзелі гэтае відзені; але вялікая дрыгота напала на іх, ажно яны ўцяклі, каб схавацца. 8 Дык я застаўся адзін і відзеў гэтую вялікую відзень, і ня стала сілы ў імне, бо ўрода мая адмянілася ў імне аж да зьнішчэньня. 9 І чуў я голас словаў ягоных; і як я пачуў голас словаў ягоных, тады я быў у глыбокім сьне на відзе сваім і на відзе сваім да зямлі. 10 І вось, рука даткнулася да мяне і закранула мяне па каленях маіх і па далонях рук маіх. 11 І сказаў ён імне: „Данелю, мужу жаданы, зразумей словы, што я скажу табе, і стань проста, бо да цябе я пасланы цяпер". І як ён казаў гэтае слова імне, я стаяў дрыжачы. 12 Тады сказаў ён імне: „Ня бойся, Данелю, бо зь першага дня, што ты пастанавіў сэрца свае да зразуменьня і паніжыўся перад Богам сваім, словы твае былі пачуты, і я прышоў дзеля словаў тваіх; 1З Але князь Пэрскага каралеўства стаяў супроці мяне дваццаць адзін дзень; гля, адылі, Міхайла, адзін ізь першых князёў, прышоў памагчы імне, і я заставаўся там каля князёў Пэрскіх. 14 Цяпер я прышоў даць табе зразумець, што прыгодзіцца люду твайму апошніх дзён, бо відзень на шмат дзён яшчэ.
15 І як ён гукаў гэткія словы, я спусьціў від свой далоў і занямеў. 16 І вось, бы падобнасьць сыноў людзкіх даткнулася да вуснаў маіх, і я адчыніў рот свой, і гукаў, і сказаў таму, хто стаяў супроці мяне: „Спадару мой, ад відзені болі мае абярнуліся на мяне, і я не задзяржаў сілы. 17 Бо як можа гэты слуга спадара майго размаўляць із гэтым спадаром маім? бо што да мяне, адразу не засталося сілы ў імне".
18 Тады йзноў даткнуўся на выгляд бы чалавек і пасіліў мяне, 19 І сказаў: „Ня бойся, жаданы мужу! супакой табе; мацуйся а мацуйся". І як ён казаў імне, я падужэў і сказаў: Кажы, спадару мой, бо ты пасіліў мяне". 20 І ён сказаў: „Ці ведаеш ты, чаму я прышоў да цябе ? І цяпер я зьвярнуся ходацца з князям Пэрскім; і я выйду, і гля, прыйдзе князь Грэцкі. 21 Пакажу я, адылі, табе, што зацемлена ў Пісьме праўды; і ніхто ня сіліцца з імною ў гэтым, адно Міхайла, князь вашы.
|