01 – 02 – 03 – 04 – 05
2 Як ахінуў Спадар дачку Сыёнскую булаком гневу Свайго! ськінуў зь нябёс на зямлю пазор Ізраеля і ня ўспомнеў у дзень гневу Свайго на казульку пад ногі Свае. 2 Праглынуў Спадар, не пажалеў, усі гасподы Якававы; абурыў у гневе Сваім моцныя гарады дачкі Юдэйскае, зраўнаваў ізь зямлёю; збудзеніў каралеўства й князёў яго. З Адцяў у палкім гневе кажны рог Ізраеля, адняў правіцу Сваю ад непрыяцеля й загарэўся на Якава, як палаючае цяпло, што жарэць навокал. 4 Напяў лук Свой, як непрыяцель, стаў з правіцаю Сваёю, як праціўнік, і забіў усе любае воку; у будане дачкі Сыёнскае выліў гнеў Свой, як цяпло. 5 Спадар стаў - як непрыяцель: праглынуў Ізраеля, праглынуў усі палацы ягоныя, абурыў моцныя гарады ягоныя й пашырыў у дачкі Юдзінай журбу а смутак. 6 Зламіў будку Сваю, як будку саду, зьнікбіў месцы ўрочыстых Сваіх; СПАДАР прычыніў забыцьцё ўрочыстых а сыботаў на Сыёне і пагрэбаваў у вабурэньню гневу Свайго каралём а сьвятаром. 7 Спадар пакінуў аброчнік Свой, збрыдзіў сьвятыню Сваю, аддаў у руку непрыяцеля сьцены палацаў яе; яны ўзьнялі голас у доме СПАДАРОВЫМ, як у дзень урочыстых. 8 СПАДАР думаў абурыць сьцяну дачкі Сыёнскае, выцягнуў павароз, не адцягнуў рукі Свае ад абурэньня, і прычыніў жалобу гораду а сьцяне, яны разам аслаблі. 9 Запалі ў зямлю брамы яе; Ён зьнішчыў а паламіў завалы іх; кароль а князі ейныя меж народаў: няма Права; прарокі ейныя таксама не адзержуюць відзені ад СПАДАРА. 10 Сядзяць на зямлі, маўчаць старцы дачкі Сыёнскае, пасыпалі попелам галавы свае, паперазаліся зрэбнінаю; апусьцілі далоў галавы свае дзеўкі ерузалімскія. 11 Выцяклі сьлязьмі вочы мае, нутр мой скорчыўся, печані мае вываліліся на зямлю ад патрышчаньня дачкі люду майго, бо дзецяняты а сысуны млеюць на вуліцах места.
12 Кажуць маткам сваім: „Ідзе збожжа а віно?" як млеюць, як раненыя, на вуліцах места, як душу 13 сваю выліваюць на ўлоньне матак сваіх. 1З Што імне сьветчыць табе? што знайду падобнае да цябе, дачка Ерузалімская ? да чаго прыраўную цябе, каб мог пацешыць цябе, дзеўка, дачка Сыёнская? бо вялікае, як мора, патрышчаньне твае; хто можа вылячыць цябе? 14 Прарокі твае відзелі табе марнасьць а хвальш, не адкрывалі бяспраўя твайго, каб адвярнуць пялон твой; але відзелі відзень табе марных цяжараў і выгнаньні. 15 Пляскаюць рукамі сваімі над табою ўсі, што праходзяць дарогаю, сьвішчуць а ківаюць галавамі сваімі праз дачку Ерузалімскую: „Ці гэта места, праз каторае казалі: ,Дасканальнасьць харашыні, радасьць усяе зямлі' ?". 16 Разявілі раты свае на цябе ўсі непрыяцелі Твае, сьвішчуць а скрыгочуць зубамі, кажуць: „Мы праглынулі! напэўна гэта дзень, што мы чакалі, знайшлі яго, бачылі". 17 СПАДАР учыніў, што задумаў, спраўдзіў слова Свае, што расказаў за даўнейшых дзён: абурыў, не шчаджаў і зрабіў, што непрыяцелі цешацца зь цябе, узьняў рог праціўнікаў тваіх. 18 Сэрца іхнае гукала да Спадара свайго: сьцяна дачкі Сыёнскае! хай цякуць, як рака, сьлёзы дзень і ноч, ня дай сабе супакою, хай не высыхае зрэнка вока твайго. 19 Уставай, галасі ночы, на пачатку вартаў вылівай, як ваду, сэрца свае перад відам Спадара; узьнімі рукі свае да Яго за жыцьцё дзецянят, што млеюць з галадові на ростанях усіх вуліцах 20 Глянь, СПАДАРУ, і зваж, каму Ты ўчыніў гэта: ці будуць жанкі есьці плод свой, дзецяняты, кукобленыя на ўлонках? ці будзе сьвятар а прарока забіваны ў сьвятыні Спадаровай? 21 Ляжаць на зямлі на вуліцах маладыя й старыя; дзеўкі мае й дзяцюкі мае палі ад мяча; Ты забіў у дзень гневу Свайго, зарэзаў, не шчаджаў. 22 Ты прыгукаў, як на дзень урочыстага збору, страшных маіх адусюль. У дзень гневу СПАДАРОВАГА ніхто ня ўцёк ані застаўся; тых, што я кукобіў а гадаваў, непрыяцелі мае выгубілі.
|