Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Песьня над песьнямі


 

 

Песьня над песьнямі

0102030405060708

 

7 О, якія пазорныя ступы твае ў чаравіках, дачка княская! Кругласьць сьцёгнаў тваіх, як кралі работы рук умелага майстры; 2 Пуп твой - круглая чара, нястачы мешанага віна нямаючая; жывот твой - куча пшонкі, абкладзеная лілямі; З Дзьве пелькі твае, як двое алянят, блізьнят лані; 4 Шыя твая, як вежа із сланёвае косьці; вочы твае - азерцы Гэшбонскія, што ля брамы Батрабіму; нос твой, як вежа Лібанская, зьверненая відам да Дамашку; 5 Галава твая на табе, як Карміл, і каслаўкі валасоў на галаве тваёй, як пурпура: кароль апалонены сукрамі. 6 Якая ты пазорная й якая прыемная ты, каханая, раскошамі сваімі! 7 Гэты стан твой падобны да пальмы, і пелькі твае да гранак. 8 Сказаў я: узьлезу я на пальму, схаплюся за галузы яе; і хай будуць пелькі твае, як гранкі вінныя, і пах носу твайго, як яблыкаў; 9 Паднябеньне твае, як найлепшае віно: яно цячэць гладка любоваму, прычыняючы гукаць вусны сьпячых.

10 Я любовага майго, і да мяне - жаданьне ягонае.

11 Хадзі, любовы мой, пайдзіма ў поле, начуйма ў сёлах; 12 Устанем рана нараніцы да вінішчаў, паглядзім, ці распукалася вінная розка, ці зьявіўся квет, ці расквіцелі гранатовыя яблыны; там я выкажу табе любосьць сваю. 1З Мандрагоравыя яблыкі ўжо запахлі, і ля брамы нашае ўсялякая прыемная садавіна; новая й старая: я захавала табе, любовы мой.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст