Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Песьня над песьнямі


 

 

Песьня над песьнямі

0102030405060708

 

4 О, ты пазорная, прыяцелка мая, о, ты пазорная! вочы твае галубіныя спад вэлену твайго; валасы твае, як стада козаў, што скаўзаюць із гары Гілеадзкае; 2 Зубы твае, як стада астрыжаных авец, што вышлі з мыцельніку, з каторых у кажнай блізьняты, а бясплоднае памеж іх няма; З Вусны твае, як ніта шкарлату, і мова твая харошая; як скрыль гранатовага яблыка, віскавіцы твае пад вэленам тваім; 4 Шыя твая, як вежа Давідава, збудаваная да зброі; тысяча шчытоў вісіць на ёй, усі шчыты дужасілаў. 5 Дзьве пелькі твае, як двое алянят, як блізьняты лані, што пасьвяцца меж ліляў. 6 Пакуль дзень дыхае, і ўцякаюць сьцені, я пайду на гару міровую й на ўзгорак кадзіла. 7 Уся ты пазорная, прыяцелка мая, і заганы няма ў табе.

8 З імною зь Лібану, княгіня маладая, з імною зь Лібану йдзі; глянь зь верху Аману, зь верху Сэніру а Гэрмону, з логваў лявіных, з гор леопардавых! 9 Апаланіла сэрца мае ты, сястра мая, княгіня маладая; апаланіла сэрца мае ты адным із аччу сваіх, аднымі з краляў навокал шыі свае. 10 Якая харошая любосьць твая, сястра мая, княгіня маладая! як шмат лепшая любосьць твая за віно і пах масьцяў тваіх за ўсе пахнючае карэньне. 11 Наўзавы мёд капае з вуснаў тваіх, княгіня маладая; мёд а малако пад языком тваім, і пах адзецьцяў тваіх, як пах ізь Лібану.

12 Замкнёны сад - сястра мая, княгіня маладая, замкнёная студня, запячатаванае жарало. 1З Галузы твае - із саду гранатовага з дарагога садавіною, кіпрысы з нардамі, 14 З нардам а шапраном, з пахнючым аірам а цынамонам, з усімі кадзільнымі дзервамі, зь мірам а алёям, з усімі галоўнымі пахнючымі каранямі; 15 Жарало садовае - студня водаў жывых, зь Лібану цякучых.

16 Прачхніся, ветру, з поўначы, і прыйдзі з паўдня, павей на гарод мой, пальлюцца пахі яго. Няхай любовы мой прыйдзе да саду свайго і есьць дарагую садавіну.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст