Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Песьня над песьнямі


 

 

Песьня над песьнямі

0102030405060708

 

3 На ложку сваім ночы шукала я любовага душою маёю; шукала я яго, але не знайшла яго.

2 Устану ж я, пакружыняю па месьце, па таргох а па вуліцах, пашукаю любовага душою маёю; шукала я яго, але не знайшла яго. 3 Знайшлі мяне вартаўнікі, кружыняючы па месьце і „Ці ня бачылі вы любовага душою маёю?". 4 Крыху мінуўшы іх, якга знайшла я любовага душою маёю; ухапілася за яго й не адпусьціла, пакуль не прыняла яго да дому маці свае і да пакою тае, што зачала мяне.

5 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія, сэрнамі й палявымі ланямі: не чапайце ані будзеце каханага, пакуль ён ня зыча.

6 Хто гэта ўзыходзе з пустыні, як стаўпы дыму, акураваная мірам а кадзілам, усялякімі парашкамі прадаўніковымі ?

7 Во ложак ягоны, Салямонаў, шасьцьдзясят дужасілаў навокал яго, найдужшых ізраельскіх; 8 Усі яны дзяржаць па мячу, дазнаныя ў бітве; у кажнага меч свой ля сьцягна дзеля жахаў ночных.

Нашэльны ложак зрабіў сабе кароль Салямон зь дзерваў лібанскіх; 10 Стаўпцы яго зрабіў ён із срэбра, поручні яго із золата; накрыцьце яго з пурпуры; ўнутры ён усланы любосьцяй дачок ерузалімскіх.11 Выйдзіце й гляньце, дачкі сыёнскія, на караля Салямона ў кароне, каторага ўкаранавала яго маці ягоная, у дзень вясельля ягонага і ў дзень радасьці сэрца ягонага.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст