01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08
2 Я рожа шаронская, ліля далінаў!
2 Як ліля меж церняў, так прыяцелка мая меж дачок.
3 Як яблына меж лесавых дзерваў, так любовы мой мяж сыноў. Сьценю яе я жадаю й сяджу, і садавіна яе салодкая паднябеньню майму. 4 Ён прывёў мяне да віннога дому, і сьцяг ягоны над імною - любосьць. 5 Паддзяржыце мяне віннымі пернікамі, пасіліце мяне яблыкамі; бо я хворая зь любосьці. 6 Лявіца ягоная пад галавою ў мяне, а правіца ягоная абыймае мяне. 7 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія, сэрнамі й палявымі ланямі: не чапайце ані будзіце каханага, пакуль ён ня зыча.
8 Голас любовага майго: вось, ён ідзець, падскакуючы па горах, гайсаючы па ўзгорках. 9 Падобны любовы мой да сэрны альбо да аленяняці. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае ў вокны, цяміцца пераз краты.
10 Адказаў любовы мой і сказаў імне: „Устань, прыяцелька мая, харашуха мая, і выйдзі; 11 Бо, вось, зіма мінула, дождж перастаў, перайшоў; 12 Кветкі паказаліся на зямлі; пара пяцьця настала, і голас галубы чуваць у зямлі нашай; 1З На фізе сьпеюць раньнія фіґі, і пахнуць расквілыя вінныя розкі. Устань, прыяцелка мая, харашуха мая, і выйдзі.
14 „Галуба мая ў раськепіне скалы, у схове стромкае скалы, пакажы імне від свой, дай імне пачуць голас свой, бо голас твой салодкі, і від твой харошы.
15 „Лавіце нам лісы, лісяняты, што псуюць вінішчы; а вінішчы нашы ў квеце". 16 Любовы мой, а я ягоная, ён пасввіцца меж ліляў. 17 Пакуль дзень дыхае, і ўцякаюць сьцені, абярніся, любовы мой, і будзь, як сэрна, альбо аленянё на горах Беферскіх.
|