01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22
8 I як Ён зьняў сёмую пячаць, сталася маўчанка на небе каля паўгадзіны. 2 I я бачыў сямёх ангілаў, што стаялі перад Богам, і дана ім сем трубаў. 3 I прышоў іншы ангіл, і стаў перад аброчнікам, маючы залатую кадзільніцу; і дана яму шмат кадзіла, каб да малітваў усіх сьвятых ён дадаў на залаты аброчнік, што перад пасадам. 4 I ўзьняўся перад Богам дым із кадзіла з малітваю сьвятых із рукі ангілавае. 5 I ўзяў ангіл кадзільніцу, і напоўніў яе агнём із аброчніка, і кінуў на зямлю: і зьдзеяліся галасы а громы а маланьні і трасеньне зямлі.
6 I сямёх ангілаў, што мелі сем трубаў, прыгатаваліся трубіць.
7 I першы затрубіў, і стаўся град і агонь, зьмешаныя з крывёй, і былі кінены на зямлю; і трэйцяя часьць зямлі згарэла, і трэйцяя часьць дзерваў згарэла, і ўся зялёная трава згарэла.
8 I другі ангіл затрубіў, і быццам вялікая гара, агнём палаючая, ськінулася ў мора; і трэйцяя часьць мора стала крывёю, 9 I здохла трэйцяя часьць жывых стварэньняў, каторыя ў мору, і трэйцяя часьць караблёў была зьнішчана.
10 I трэйці ангіл затрубіў, і звалілася зь неба вялікая гвязда, гаручы як лянпа, і пала на трэйцюю часьць рэкаў а на жаролы водаў. 11 А імя тае гвязды Палын; і трэйцяя часьць водаў стала палыном, і шмат ізь людзёў памерла з водаў, бо яны сталі гаркія.
12 I чацьверты ангіл затрубіў, і выцята была трэйцяя часьць сонца, і трэйцяя часьць месяца, і трэйцяя часьць гвездаў, ажно трэйцяя часьць іх зацьмела, і трайціна дня не сьвяціла, таксама й ночы.
13 I бачыў я і чуў аднаго арла, што ляцеў сярод неба й казаў вялікім голасам: „Бяда, бяда, бяда тым, што жывуць на зямлі, ад засталых трубных галасоў трох ангілаў, каторыя будуць трубіць!"
|