Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова


 

 

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

6 І я бачыў, як Баранчык зьняў першую ізь сямёх пячацяў, і я пачуў адно з чатырох стварэньняў, што, бы голасам грому, сказала: „Падыйдзі й глянь!" 2 I я глянуў, і вось, конь белы, і на ім коньнік із лукам, і дана была яму карона; і вышаў ён пераможны, і каб перамагаць.

3 I як Ён зьняў другую пячаць, я чую другое жывое стварэньне, што казала: „Падыйдзі й глянь!" 4 I вышаў другі конь, руды; і коньніку, што сядзеў на ім, дана ўзяць супакой ізь зямлі, каб забівалі адзін аднаго; і даны яму вялікі меч.

5 I як ён зьняў трэйцюю пячаць, я чуў трэйцяе жывое стварэньне, што казала: „Падыйдзі й глянь!" I я глянуў, і вось, конь вараны, і на ім коньнік із вагою ў руццэ сваёй. 6 I чуў я голас пасярод чатырох жывых стварэньняў, што казалі: „Карэц пшонкі за дынар, і тры карцы ячменю за дынар; аліве ж а віну ня шкодзь".

7 I як Ён зьняў чацьвертую пячаць, я пачуў голас чацьвертага жывога стварэньня, што казала: „Падыйдзі й глянь!" 8 I я бачыў, і вось, конь палавы, і на ім коньнік, імя ягонае сьмерць; і пекла ішла за ім, і дана ім улада над чэцьверцяй зямлі - забіваць мячом і галадоўю, і сьмерцяй, і зьвярамі земнымі.

9 I як Ён зьняў пятую пячаць, я абачыў пад аброчнікам душы забітых за слова Божае а за сьветчаньне, каторае сьветчылі. 10 I загаласілі яны вялікім голасам, кажучы: „Пакуль, Валадару, сьвяты а праўдзівы, ня судзіш і ня імсьціш жывучым на зямлі за кроў нашую?"

11 I даны былі кажнаму зь іх адзецьці белыя, каб яны супакоіліся яшчэ на малы час, пакуль супрацаўні іхныя а браты іхныя, каторыя будуць забіты, дапоўняць.

12 I я глянуў, як ён зьняў шостую пячаць, і сталася вялікае трасеньне зямлі, і сонца сьцямнела, як зрэбніна, і месяц стаў, як кроў; 13 I гвезды нябёсныя палі на зямлю, як фіґа, трэсеная вялікім ветрам, страсае нясьпелыя фіґі свае; 14 I неба зьвілося, бы сувой зьвіваецца; і кажная гара й абток скрануліся зь месцаў сваіх.

15 I каралёве земныя, і вялікія, і тысячнікі, і багатыя, і дужыя, і кажны нявольнік, і кажны вольнік схаваліся ў пячоры і ў скалы гораў; 16 I кажуць горам а скалам: „Зваліцеся на нас і закрыйце нас ад віду Седзячага на пасадзе і ад гневу Баранчыкавага"; 17 Бо прышоў вялікі дзень гневу Ягонага, і хто можа вытрываць ?


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст