Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова


 

 

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

5 I бачыў я ў правіцы Седзячага на пасадзе сувой, запісаны ўнутры й звонку, запячатаваны сяма пячацьмі. 2 I бачыў я дужога ангіла, што агалашаў вялікім голасам: „Хто годны разьвіць гэты сувой і пакволіць пячаці яго?" 3 I ніхто ня мог на небе ані на зямлі, ані пад зямлёю разьвіць гэты сувой альбо глянуць у яго.

4 I я шмат плакаў, што нікога не знайшлося годнага разьвіць сувой або глянуць у яго. 5 I адзін із старшых кажа імне: „Ня плач; вось, леў з плямені Юдзінага, карэнь Давідаў, перамог, каб разьвіць гэты сувой і пакволіць сем пячацяў яго".

6 I глянуў я, і вось, сярод пасаду, і чатырох жывых стварэньняў, і сярод старых стаіць Баранчык бы зарэзаны, Каторы мае сем рогаў і сем ачоў, каторыя - сямёх духоў Божых, пасланых на ўсю зямлю. 7 I Ён прышоў, і ўзяў з правіцы Седзячага на пасадзе. 8 I як Ён узяў сувой, чатыры жывыя стварэньні і дваццаць чатырох старых палі перад Баранчыкам, маючы кажны гарпу і залатыя чары, поўныя кадзіла, каторыя - малітвы святых.

9 I пяюць новую песьню, кажучы: „Ты годны ўзяць сувой расьпячатаваць яго, бо Ты быў зарэзаны, і крывёю сваёй выкупіў Богу з кажнага. плямені, і мовы, і люду, і народу, 10 I ўчыніў іх гаспадарамі й сьвятарамі Богу нашаму; і яны будуць гаспадарстваваць на зямлі".

11 I я бачыў, і чуў голас шмат ангілаў навокал пасаду і жывых стварэньняў і старых; і лік іх быў дзесяць тысячаў дзесяцёх тысячаў і тысячы тысячаў, 12 Каторыя казалі вялікім голасам: „Годны Баранчык зарэзаны прыняць сілу а багацьце а мудрасьць а моц а чэсьць а славу а дабраславенства!"

13 I кажнае стварэньне, што на небе і на зямлі, і пад зямлёю, і на мору, і ўсе, што ў іх, я чуў, казала: „Седзячаму на пасадзе а Баранчыку дабраславенства а чэсьць а слава а моц на векі вякоў".

14 I чатыры жывыя стварэньні сказалі: „Амін". I старыя палі й пакланіліся.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст