01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22
22 I паказаў імне раку вады жыцьця, сьветлую, як крыштал, каторая выцякала з пасаду Божага а Баранчыкавага. 2 Сярод вуліцы ягонае і паабапал ракі - дзерва жыцьця, што родзе двананцаць пладоў, кажнага месяца выдаець плод свой; і лісты дзерва - да ўздараўленьня народаў.
3 I нічога ўжо ня будзе праклятага; але пасад Божы а Баранчыкаў будзе ў ім, і слугі Ягоныя будуць служыць Яму. 4 I абачаць від Ягоны, і імя Ягонае будзе на чолах іхных. 5 I ночы ня будзе там, ня будуць патрабаваць сьветача ані сьвятліні сонечнае, бо Спадар Бог будзе асьвячаць іх; і будуць караляваць на векі вякоў.
6 I сказаў імне: „Гэтыя словы верныя а праўдзівыя; і Спадар Бог духоў прарокаў паслаў Ангіла Свайго паказаць слугам Сваім тое, што мае стацца неўзабаве. 7 І вось, іду неўзабаве": дабраславёны, хто заховуе словы прароцтва сувою гэтага.
8 I я, Яан, чуў і бачыў гэта. I як я пачуў і абачыў, паў у ногі ангілу, што паказаваў імне гэта, каб пакланіцца; 9 Але ён сказаў імнс: „Глядзі, не рабі гэтага: я - сунявольнік твой, і братоў тваіх прарокаў, і заховуючых словы сувою гэтага; Богу кланяйся".
10 I сказаў імне: „Не запячатавай словаў прароцтва сувою гэтага; час блізка. 11 Несправядлівы няхай яшчэ чыне несправядлівасьць; і брудзяны няхай брудзяніцца яшчэ; а справядлівы няхай чыне справядлівасьць яшчэ, і сьвяты няхай усьвячаецца яшчэ".
12 „Вось, прыйду неўзабаве, і адплата Мая з імною, каб адплаціць кажнаму подле ўчынкаў ягоных. 13 Я Альфа й Омэґа, першы й апошні, пачатак і канец". 14 Дабраславёныя тыя, што памыюць уборы свае, бо яны будуць мець права да дзерва жыцьця і каб увыйсьці пераз брамы да места. 15 Вонках - сабакі і чараўнікі, і бязулі, і забіўцы, і балвахвалы, і кажны, хто любе й чыне ману.
16 „Я, Ісус, паслаў ангіла Свайго пасьветчыць гэта вам у цэрквах. Я карэнь і пагон Давідаў, зорка сьветлая, ранічная".
17 I дух і княгіня маладая кажуць: „Прыйдзі!" I чуючы няхай скажа: „Прыйдзі!" Усьмяглы хай прыходзе, і зычачы няхай бярэць ваду жыцьця дарма.
18 Я сьветчу кажнаму, хто чуе словы прароцтва сувойчыка гэтага: калі хто дадасьць што да іх, таму дадасьць Бог болькаў, апісаных у сувойчыку гэтым. 19 I калі хто адыйме ад словаў сувойчыка прароцтва гэтага, адыйме Бог дзель ягоную зь дзерва жыцьця і зь места сьвятога, апісанага ў гэтым сувойчыку.
20 Тый, што сьветча гэта кажа: „Запраўды прыйду неўзабаве". Амін. Прыйдзі, Спадару Ісусе!
21 Ласка Спадара Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі. Амін. |