01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22
21 I абачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля мінулі, і мора ўжо няма. 2 I я абачыў сьвятое места, Ерузалім новы, што зыходзіў зь нябёс ад Бога, прыгатаваны, як княгіня маладая, прыбраная дзеля мужа свайго. 3 I пачуў я вялікі голас ізь неба, каторы казаў: „Вось, вітальня Божая зь людзьмі, і Ён будзе жыхарыць ізь імі, і яны будуць людам Ягоным, і Сам Бог будзе зь імі Богам іхным; 4 I Ён абатрэць кажную сьлізу з ачоў іхных, і наперад сьмерці ня будзе ані немарасьці, ані плачу, ані болю; бо першае мінула".
5 I сказаў Тый, што сядзеў на пасадзе: „Вось, чыню ўсе новае". I кажа: „Напішы, бо словы гэтыя праўдзівыя а верныя". 6 I сказаў імне: „Сталася! Я Альфа й Омэґа, пачатак і канец; усьмягламу дам із жарала вады жывое дарма. 7 Перамагаючаму спадзець гэта, і Я буду яму Богам, а ён будзе Імне сынам. 8 Баязьлівых жа а няверных а агідных а забіўцаў а бязуляў а чараўнікоў а балвахвалаў а ўсіх манюкаў - доля ў возеру, што гарыць агнём а серкаю; гэта - сьмерць другая".
9 I прышоў адзін ізь сямёх ангілаў, што мелі сем чараў, поўных сямёх апошніх болькаў, і мужаваў з імною, кажучы: „Хадзі, я пакажу тэ княгіню маладую, жонку Баранчыкаву". 10 I ўзьнёс мяне ў духу на вялікую а высокую гару, і паказаў імне сьвятое места Ерузалім, што зыходзіў зь неба ад Бога; 11 Ён мае славу Божую. Зьзяньне ягонае падобнае да найдарожшага каменя, бы да каменя ясьпіса крышталападобнага. 12 Ён мае вялікую а высокую сьцяну, мае двананцаць брамаў і на брамах двананцацёх ангілаў і напісаныя ймёны двананцацёх плямёнаў сыноў Ізраелявых: 13 3 усходу тры брамы, з поўначы тры брамы, з паўдня тры брамы, із захаду тры брамы. 14 I сьцяна месцкая мае двананцаць подаў, і на іх двананцаць імёнаў двананцацёх апосталаў Баранчыкавых. 15 Тый, што мужаваў з імною, меў залатую трысьціну, мерку, каб памераць места і брамы ягоныя і сьцены ягоныя. 16 А места чатыракутняе, і ўдаўжкі такое ж, як і ўшыркі. Памераў ён места трысьціною на двананцаць тысячаў гоняў; даўжыня і шырыня і вышыня яго роўныя. 17 I сьцяну ягоную памераў - сто сорак чатыры локці людзкое меры, каторая ж ангілава.
18 Сьцяна ягоная пастаўлена зь ясьпісу, а места - чыстае золата, падобнае да чыстага шкла. 19 Поды сьцяны месцкае прыбраныя ўсялякім дарагім каменьням: под першы - ясьпіс, другі - шапір, трэйці - халцэдон, чацьверты - шмараґд, 20 Пяты - сардонікс, шосты - крывавец, сёмы - хрызоліт, восьмы - бэрыл, дзявяты - топаз, дзясяты -хрызопрас, адзінанцаты - гіяцынт, двананцаты - амэтысты.
21 А двананцаць брамаў - двананцаць пэрлаў: кажная брама была з аднае пэрлы. Вуліцы места - чыстае золата, як прасьветнае шкло.
22 Дому Божага ж я ня бачыў; бо Спадар Бог Усемагучы - дом яго, і Баранчык. 23 I места не патрабуе сонца ані месяца, каб асьвячаць сябе; бо слава Божая асьвяціла яго, і сьветач ягоны - Баранчык. 24 I народы будуць хадзіць у сьвятліні Ягонай, і каралёве земныя прынясуць славу сваю да Яго. 25 I брамы ягоныя ня будуць замыкацца ўдзень, а ночы там ня будзе. 26 І прынясуць да яго славу а чзсьць народаў. 27 I нічога нячыстага ня ўвыйдзе ў яго ані чынячы брыду а ману, але адно напісаныя ў сувою жыцьця Баранчыкавым.
|