Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова


 

 

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

20 I абачыў я ангіла, што зыходзіў зь неба, каторы меў ключ да бяздоньня і вялікі ланцуг у руццэ сваёй. 2 Ён схапіў смока, гада старавечнага, каторы ё дзявал а шайтан, і зьвязаў яго на тысяча год, 3 I ськінуў яго ў бяздоньне, і замкнуў, і запячатаваў над ім, каб ня мог ужо зводзіць народы, пакуль ня скончыцца тысяча год; просьле гэтага ён мае быць вывальнены на малы час.

4 I абачыў я пасады і седзячых на іх, і суд быў даны ім, і душы сьцятыя за сьветчаньне Ісусава а за Слова Божае, каторыя не пакланіліся зьверу ані абразу ягонаму, і не прынялі знаку на чало свае і на руку сваю. Яны ажылі й каралявалі з Хрыстом тысяча год.

5 Засталыя з памерлых не ажылі, пакуль ня скончыцца тысяча год. Гэта - першае ўскрысеньне. 6 Дабраславёны а сьвяты, хто мае ўчасьце ў вускрысеньню першым: над тымі другая сьмерць ня мае ўлады; яны будуць сьвятарамі Божымі а Хрыстовымі і будуць караляваць ізь Ім тысяча год.

7 I як скончыцца тысяча год, шайтан будзе вывальнены зь вязьніцы свае, 8 I выйдзе зводзіць народы, што на чатырох рагох зямлі, Ґоґа, й Маґоґа, каб зьберці іх на вайну; лік іх - як пяску морскага.

9 I ўзышлі на шырыню зямлі, і абступілі табар сьвятых а ўмілаванае места; і зышоў агонь зь неба, і пажэр іх. 10 А дзявал, што зводзіў іх, укінены ў возера агняное а серкавае, ідзе зьвер а хвальшывы прарока, і будуць мучаны дзень і ноч на векі вякоў.

11 I абачыў я вялікі белы пасад і Седзячага на ім, ад Каторага віду ўцякала зямля й неба; і не знайшлося ім месца. 12 I абачыў я мертвых, вялікіх і малых, што стаялі перад пасадам, і сувоі рашчыненыя былі, і накшы сувой рашчынены, каторы ё сувой жыцьця; і суджаны былі мертвыя за рэчы, напісаныя ў сувоях, подле ўчынкаў сваіх. 13 I аддало мора мертвых, што ў ім, і сьмерць і пекла аддалі мертвых, што ў іх; і яны былі суджаны кажны подле ўчынкаў сваіх. 14 I сьмерць і пекла кінены ў возера агняное. Гэта сьмерць другая - возера агняное. 15 I калі хто ня быў знойдзены запісаным у сувою жыцьця, быў укінены ў возера агняное.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст