Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова


 

 

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

19 Просьле гэтага я чуў быццам вялікі голас вялікага груду на небе, каторы казаў: „Галілуя! спасеньне а слава а магутнасьць Богу нашаму! 2 Бо праўдзівыя а справядлівыя суды Ягоныя, бо Ён засудзіў тую вялікую бязулю, каторая папсавала зямлю бязулствам сваім, і памсьціў кроў слугаў Сваіх з рукі ейнае". 3 I ўдругава сказалі: „Галілуя! I дым ейны ўзыходзе на векі вякоў".

4 I дваццаць чатыры старых і чатыры жывыя стварэньні палі а пакланіліся Богу, Каторы сядзіць на пасадзе, кажучы: „Амін! Галілуя!"

5 I голас ад пасаду вышаў, што казаў: „Хваліце Бога нашага, усі слугі а баязьнікі Ягоныя, малыя й вялікія".

6 I чуў я быццам голас вялікага груду, і быццам шум шмат водаў, і быццам грукат моцных пяруноў, што казалі: „Галілуя! бо загаспадарстваваў Спадар, Бог наш Усемагучы. 7 Цешмася а весялімася, і ўздайма славу Яму, бо настала вясельле Баранчыкава, і жонка Ягоная прыгатавалася. 8 I дана было ёй адзецца ў цянюсенькае палатно, сьветлае й чыстае", бо цянюсенькае палатно ё справядлівасьць сьвятых.

9 I сказаў імне: „Напішы: дабраславёныя пагуканыя на вясельную вячэру Баранчыкаву;" і сказаў імне: „Гэта праўдзівыя словы Божыя".

10 Я паў у ногі яму, каб яму пакланіцца; але ён сказаў імне: „Глядзі, не рабі гэтага; я суслугачы твой і братоў тваіх, каторыя маюць сьветчаньне Ісусава. Кланяйцеся Богу", бо сьветчаньне Ісусава ё дух прароцтва.

11 I абачыў я рашчыненае неба, і вось, конь белы, і седзячы на ім завецца Верны а Праўдзівы, і ў справядлІЕасьці Ён судзе й ваюе. 12 I вочы Ягоныя - бы поламя агняное, і на галаве ў Яго шмат дыядэмаў. Меў імя напісанае, каторага ніхто ня ведае, апрача Яго Самога. 13 Ён быў адзеўшыся ў вадзецьце, абмочанае ў кроў. Імя Ягоне: Слова Божае.

14 I войскі нябёсныя ехалі за Ім на конях белых, убраўшыся ў белае, чыстае цянюсенькае палатно.

15 I з роту Ягонага выходзе войстры меч, каб ім цяць народы. I Ён будзе пасьціць іх прутом зялезным; і Ён цісьне вінную таўчэльню палкага гневу Бога ўсемагучага. 16 I на адзецьцю і на сьцягне Ягоным напісана імя: КАРОЛЬ КАРАЛЁЎ і СПАДАР СПАДАРОЎ.

17 I абачыў я аднаго ангіла, што стаяў на сонцу; і ён гукнуў вялікім голасам, кажучы ўсім птушкам, што лётаюць па сярэдзіне неба: „Прыляціце, зьбярыцеся на вялікую вячэру Божую, 18 Пажэрці целы каралёў а целы тысячнікаў а целы дужасілаў а мяса коні а целы коньнікаў а целы ўсіх вольнікаў і нявольнікаў, і малых і вялікіх".

19 I бачыў я зьвера й каралёў земных а войскі іхныя, зьбертыя ваяваць із Коньнікам а з войскам Ягоным. 20 I схоплены быў зьвер і зь ім хвальшывы прарока, што чыніў чудосы перад ім, якімі зводзіў тых, што прынялі знак зьвера, і тых, што кланяліся абразу. Абодва жывыя кінены ў возера агняное, што гарэла серкаю; 21 А засталыя забіты мячом Коньнікавым, што выходзіў з роту Ягонага; і ўсі птушкі насыціліся целам іхным.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст