Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова


 

 

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

18 Просьле гэтага я абачыў іншага ангіла, што зыходзіў зь неба і меў уладу вялікую. Зямля асьвяцілася ад славы ягонае. 2 I гукнуў ён вялікім голасам, кажучы: „Упаў, упаў Бабілён, вялікая бязуля, і стаў сялібаю чартоў і прытулам кажнага нячыстага духа, прытулам кажнае нячыстае ненавіднае птушкі; 3 Бо віном шалу бязулства свайго напаіла яна ўсі народы; I каралёве земныя бязулілі зь ёю, і купцы земныя забагацелі з моцы раскошы ейнае".

4 I пачуў я іншы голас ізь неба, што казаў: „Выйдзі зь яе, людзе Мой, каб вы ня мелі сяброўства ў грахох ейных і не дасталі болькаў ейных; 5 Бо грахі ейныя нагрудзіліся аж да неба, і Бог успомнеў несправядлівасьці ейныя. 6 Уздайце ёй так, як яна ўздавала, і ўдвая, удвая подле ўчынкаў ейных; у чары, у каторай яна мяшала, замяшайце ёй удвая.

7 „Колькі славілася яна а раскошавала, толькі дайце ёй удвая мукаў а немарасьцяў, бо яна кажа ў сэрцу сваім: ,Сяджу караліцаю, я не ўдава, ніяк не абачу немарасьці. 8 За тое аднаго дня прыйдуць на яе болькі, сьмерць а немарасьць а галадоў, і будзе спалена цяплом, бо дужы Спадар Бог, Каторы судзіў яе. 9 I заплачуць і загалосяць па ёй каралёве земныя, што бязулілі й раскошавалі зь ёю, як абачаць дым ад пажару ейнага, 10 Стоячы здалеку ад страху мукаў ейных, кажучы: ,Бяда, бяда, вялікае места Бабілён, места дужое, што аднае гадзіны прышоў рассудак твой'.

11 „I купцы земныя заплачуць а засмуцяцца па ёй, бо накладаў іхных ніхто ўжо ня купляе, -12 Накладу золата а срэбла а дарагога каменьня а пэрлаў а цянюсенькага палатна а пурпуры а шоўку а шкарлату а ўсялякага пахнючага дзерва а ўсялякіх вырабаў із сланёвае косьці а ўсялякіх вырабаў з дарагога дзерва, зь медзі а зялеза а мрамару, 13 А цынамону а пахнючых рэчаў а масьцяў а кадзіла а віна а алівы а чыстае мукі а пшонкі а статку а авец а коні а вазоў а целаў а душаў людзкіх.

14 „I сьпелая садавіна, жаданьне душы тваёй, адышла ад цябе, і ўсе сытое а пазорыстае загінула ў цябе, і ніякім парадкам яго ўжо ня знойдзеш.

15 „Купцы гэтага, каторыя забагацелі зь яе, стануць здалеку із страху мукаў ейных, плачучы а смуцячыся, 16 Кажучы: ,Авохці, авохці, вялікае места, каторае адзявалася ў цянюсенькае палатно а Ў пурпуру а шкарлат, і мела прыборы із золата а дарагога каменьня а пэрлаў!' " 17 Бо за адну гадзіну спусьцела такое вялікае багацьце.

I кажны штырнік, і ўсі плывучыя куды-колечы ў караблёх, і ўсі плаўбіты, і ўсі працаўні на мору сталі здалеку 18 I, бачачы дым пажаруяго, загаласілі, кажучы: „Што падобнае да места вялікага!" 19 I пасыпалі попелам галавы свае, і галасілі, плачучы а зохаючы, кажучы: „Авохці, авохці, вялікае места, каторага каштоўнасьцямі забагацелі ўсі, што мелі караблі на мору! Бо спусьцела за адну гадзіну.

20 „Цешчася зь яго, нябёсы, і сьвятыя, і апосталы, і прарокі, бо рассудзіў Бог суд вашы над ім".

21 I дужы ангіл узяў камень, увелькі зь вялікі жоран, і кінуў у мора, кажучы: „3 такім размахам будзе ськінены Бабілён, вялікае места, і ўжо ня будзе знойдзены; 22 I голасу гарпістых а музыкаў а дудароў а трубялёў наперад ніяк ня будзе чуваць у табе; і наперад ніякі майстра якога-колечы рамяства ніяк ня знойдзецца ў табе, і гуку жорнаў ніяк ня будзе чуць у табе! 23 I наперад сьвятло сьветача не зазьзяе ў табе; і голасу князя маладога і княгіні маладое ніякім парадкам ня чуваць будзе болей у табе: бо купцы твае былі магнатамі земскімі, і чарамі тваімі былі зьведзены ўсі народы. 24 I ў ім знойдзена кроў прарокаў а сьвятых а ўсіх забітых на зямлі".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст