Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова


 

 

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

17 I прышоў адзін ізь сямёх ангілаў, што мелі сем чараў, і гутарыў з імною, кажучы: „Падыйдзі сюды, я пакажу тэ рассудак над вялікаю бязуляю, што сядзіць на шмат водах. 2 Зь ёю бязулілі каралёве земныя, і віном бязулства ейнага ўпіваліся жыхары зямлі".

3 I павёў мяне ў духу на пустыню; і я бачыў жонку, каторая сядзела на зьверу шкарлатным, поўным імёнаў блявузґальных, ізь сяма галавамі й дзесяцьма рагамі. 4 I жонка была ўбраная ў пархіру а шкарлат, і мела прыборы із золата а дарагога каменьня а пэрлаў, і дзяржала залатую чару ў руццэ сваёй, поўную агіды а нечысьціні бязулства свайго; 5 I на чале ейным напісана: „Тайна, Бабілён вялікі, маці бязуляў і брыды земнае".

6 I я бачыў, што жонка ўпіўшыся крывёю сьвятых а крывёю сьветак Ісусавых, і, бачачы яе, дзіваваўся дзівам вялікім. 7 I сказаў імне ангіл: „Чаго ты дзівуешся? я скажу тэ тайну жонкі гэтае і зьвера, што носе яе, у каторага сем галоў і дзесяць рог.

8 „Зьвер, каторага ты бачыў, быў, і няма яго, і выйдзе зь бяздоньня, і пойдзе на загубу; і зьдзівуюцца тыя із жывучых на зямлі, каторых імёны ня ўпісаныя ў сувой жыцьця ад закладзінаў сьвету, бачачы, што зьвер быў, няма яго, і зьявіцца.

9 „Тут розум, што мае мудрасьць. Сем галоў - гэта сем гор, на каторых сядзіць жонка, 10 I сямёх каралёў: пяцёх упала, адзін ё, другі яшчэ ня прышоў, і як прыйдзе, часінку мае трываць. 11 I зьвер, што быў, і няма, ён восьмы, і як із тых сямёх, і йдзець на загубу.

12 „I дзесяць рог, каторыя ты бачыў - гэта дзесяцёх каралёў, што яшчэ не адзяржалі гаспадарства, але адзяржаць уладу ізь зьверам, як каралёве, на адну гадзіну. 13 Яны маюць адны думкі і перададуць сілу і ўладу сваю зьверу. 14 Яны будуць ваяваць із Баранчыкам, і Баранчык пераможа іх; бо Ён ё Спадар спадароў і Кароль каралёў; і тыя, што зь Ім, ё пагуканыя а абраныя а верныя".

15 I кажа імне: „Воды што ты бачыў, ідзе сядзіць бязуля, гэта люды а груды а народы а мовы. 16 I дзесяць рог, каторыя ты бачыў на зьверу, гэтыя зьненавідзяць бязулю, і спустошаць яе, і аголяць, і зьядуць цела ейнае, і спаляць яе агнём; 17 Бо Бог даў ім у сэрцы чыніць замер Ягоны, і дзеяць із аднэй думкаю, і аддаць гаспадарства свае зьверу, пакуль ня выпаўняцца словы Божыя. 18 Жонка ж, каторую ты бачыў, ё вялікае места, што гаспадарствуе над земнымі каралямі".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст