Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова


 

 

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

16 I пачуў я вялікі голас із дому, што казаў сямём ангілам: „Ідзіце й выліце сем чараў гневу Божага на зямлю". 2 I пайшоў першы ангіл, і выліў чару сваю на зямлю: і выніклі нягодныя а шкодныя раны на людзёх, што мелі знак зьвераў і кланяліся абразу ягонаму.

3 I другі выліў чару сваю ў мора: і сталася кроў, як мерцьвяка, і ўсе жывое памерла ў мору.

4 I трэйці выліў чару сваю ў рэкі а ў жаролы водаў: і сталася кроў. 5 I пачуў я ангіла водаў, каторы казаў: „Справядлівы Ты, Спадару, Каторы ёсьць і быў, сьвяты, што рассудзіў так. 6 За тое, што яны разьлілі кроў сьвятых а прарокаў, Ты даў ім піць кроў: яны вартыя". 7 I пачуў я, што аброчнік казаў: „Запраўды, Спадару, Божа Ўсемагучы, праўдзівыя а справядлівыя суды Твае".

8 I чацьверты выліў чару сваю на сонца: і дана было яму паліць людзёў цяплом. 9 I людзі былі палены вялікім вадам; і блявузґалі на імя Божае, Каторы меў уладу над гэтымі болькамі, і не пакаяліся, каб уздаць Яму славу. 10 I пяты выліў чару сваю на пасад зьвераў: і стала гаспадарства ягонае хмарнае, і з болю яны кусалі языкі свае, 11 і з боляў сваіх і ад болькаў сваіх блявузґалі на Бога нябёснага; і не пакаяліся з учынкаў сваіх.

12 I шосты выліў чару сваю на вялікую раку Еўфрат: і высахла вада ў ёй, каб прыгатавана была дарога каралём ад усходу сонца. 13 I бачыў я выходзячых ізь ляпы смокавае, і зь ляпы зьверавае, і з роту хвальшывага прарокі трох духоў нячыстых, бы жабы; 14 Бо яны духі нячысьцікавы, што чыняць знакі; яны выходзяць да каралёў усяго сьвету, каб зьберці іх на вайну таго вялікага дня Бога Ўсемагучага. 15 „Гля, прыходжу, як злодзей: дабраславёны, хто чукавы і сьцеражэць адзецьці свае, каб не хадзіў голы і каб не абачылі сораму ягонага". 16 I ён зьбер іх на месца, званае пагэбрэйску Армаґедон.

17 I сёмы выліў чару сваю ў паветра: і з дому Божага, з пасаду разьлёгся вялікі голас, каторы казаў: „Сталася!" 18 I былі маланьні а галасы а пяруны, і сталася вялікае трасеньне зямлі, якога ня бывала адгэнуль, як людзі на зямлі. Такое трасеньне зямлі! Такое вялікае! 19 I вялікае места падзялілася на тры часьці, і месты паганскія палі, і Бабілён вялікі ўспомнены перад Богам, каб даць яму чару віна палу гневу Свайго.

20 I кажны абток уцёк, і гораў не засталося; 21 I град, увелькі з цэнтнар, пайшоў зь неба на людзёў; і блявузґалі людзі на Бога за болькі ад граду, бо болька ад яго надта балючая.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст