Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова


 

 

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

15 I бачыў я іншы знак на небе, вялікі й чудоўны - сямёх ангілаў, каторыя мелі сем апошніх боляк, бо імі канчаўся гнеў Божы.

2 I бачыў я быццам шкляное мора, зьмешанае з агнём; і тыя, што перамаглі зьвера, і абраз ягоны, і знак ягоны, і лік імёнаў ягоных, стаяць на гэтым шкляным мору, дзержачы гарпы Божыя, 3 I пяюць песьню Масеяву, нявольніка Божага, і песьню Баранчыкаву, кажучы: „Вялікія а чудоўныя ўчынкі Твае, Спадару Божа Ўсемагучы! справядлівыя а праўдзівыя дарогі Твае, Каролю народаў! 4 Хто не збаіцца Цябе, Спадару, і ня ўславе імені Твайго? бо Ты адзіны сьвяты, бо ўсі народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо зьявіліся суды Твае".

5 I просьле гэтага я глянуў, і вось, адчыніўся дом вітальні сьветчаньня на небе. 6 I вышла з дому сямёх ангілаў, што мелі сем болькаў, адзеўшыся ў чыстую сьветлую ляньніну і паперазаўшыся па грудзёх залатымі паясамі.

7 I адно з чатырох жывых стварэньняў дало сямём ангілам сем залатых чараў, поўных гневу Бога, Каторы жывець на векі вякоў. 8 I напоўніўся дом дымам ад славы Божае і ад сілы Ягонае, і ніхто ня мог увыйсьці да дому, пакуль ня скончацца сем болькаў сямёх ангілаў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст