01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22
14 I глянуў я, і вось, Баранчык стаіць на гары Сыёне, і зь Ім сто сорак чатыры тысячы, што маюць імя Ягонае а імя Айца Ягонага, напісаныя на чолах сваіх. 2 I па чуў я голас ізь неба, як шум ад шмат водаў і як гук вялікага грому; і пачуў гук гарпістых, што граюць на гарпах сваіх,
3 I пяюць новую песьню перад пасадам, і перад чатырма жывымі стварэньнямі, і перад старымі; і ніхто ня мог наўчыцца гэтае песьні, апрача гэтых сту сораку чатырох тысячаў, выкупленых ізь зямлі. 4 Гэта тыя, што не забрудзяніліся ізь жанкамі, бо яны дзявушчыя; гэта тыя, што йдуць за Баранчыкам, куды-колечы Ён ідзець. Яны выкупленыя зь людзёў, як першакі Богу а Баранчыку. 5 I ў вуснах іхных няма маны; яны беззаганныя.
6 I абачыў я другога ангіла, што ляцеў па сярэдзіне неба, каторы меў вечную Евангелю, каб абяшчаць жыхарачым на зямлі а кажнаму народу а плямені а мове а люду; 7 I казаў ён вялікім голасам: ,,Бойцеся Бога і ўздайце Яму славу, бо настала гадзіна суду Ягонага, і пакланіцеся Таму, Каторы ўчыніў неба і зямлю, і мора, і жаролы водаў!"
8 I іншы, другі ангіл ляцеў за ім, кажучы: „Паў, паў Бабілён, места вялікае, каторы шалёным віном бязулства свайго напаіў усі народы".
9 I іншы, трэйці ангіл ляцеў за імі, кажучы вялікім голасам: „Хто паклоніцца зьверу й абразу ягонаму і прыйме знак на чало свае або на руку сваю, 10 Тый таксама будзе піць віно гневу Божага, прыгатаванае нязьмешаным у чары гневу Ягонага, і будзе мучаны ў вагню а серцы перад сьвятымі ангіламі а перад Баранчыкам; 11 I дым мукі іхнае будзе ўзыходзіць на векі вякоў, і ня будуць мець воддышы ўдзень ані ночы, каторыя кланяюцца зьверу й абразу ягонаму, і калі хто прыйме знак імені ягонага". 12 Тут трывалкосьць сьвятых, которыя дзяржаць расказаньні Божыя і веру ў Ісуса.
13 I пачуў я голас ізь неба, што казаў: „Напішы: Адгэтуль дабраславёныя мертвыя, каторыя паміраюць у Спадару". „Запраўды, кажа Дух, што яны супачынуць ад працаў сваіх, і ўчынкі іхныя йдуць за імі".
14 I глянуў я, і вось, сьветлы булак, і на булаку сядзіць падобны да Сына Людзкога; на галаве ў яго залатая карона, і ў руццэ ў яго войстры серп. 15 I вышаў іншы ангіл із дому Божага, і гукнуў вялікім голасам да седзячага на булаку: „Пусьці серп свой і пажні, бо прышла пара жніва, бо жніво на зямлі насьпела!" 16 I пусьціў седзячы на булаку серп свой на зямлю, і зямля была пажата.
17 I іншы ангіл вышаў з дому Божага, што на небе, так сама з войстрым сярпом. 18 I іншы ангіл, што меў уладу над агнём, вышаў з аброчніка і вялікім голасам гукнуў да маючага войстры серп, кажучы: „Пашлі войстры серп свой і абрэж гранкі віна на зямлі, бо насьпелі на ім ягады!"
19 I пусьціў ангіл серп свой на зямлю, і зьбер віно ізь зямлі, і кінуў у вялікую вінную таўчэльню гневу Божага. 20 I вінная таўчэльня была тоўчана вонках места, і вышла кроў з таўчэльні аж да аброцяў конскіх на тысяча шасьсот гоняў.
|