Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова


 

 

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

12 I вялікі знак быў відаць на небе: жонка, адзеўшыся ў сонца; і пад нагамі ейнымі месяц, і на галаве ў яе карона з двананцацёх гвездаў. 2 I, будучы ўцяжку, яна крычэла ў трудненьню, у болю раджэньня.

3 I другі знак быў відаць на небе: вось, вялікі чырвоны смок ізь сяма галавамі і дзесяцьма рагамі, і на галавах у яго сем дыядэмаў; 4 I хвост ягоны павалок ізь неба трайціну гвездаў і кінуў іх на зямлю.

I смок гэты стаў перад жонкаю, каторая мела радзіць, каб, як яна народзе, зжэрці дзецянё ейнае.

5 I нарадзіла яна хлопчыка, каторы меў пасьціць усі народы зямлі прутом зялезным, і ўхоплена было дзецянё ейнае да Бога й пасаду Ягонага. 6 А жонка ўцякла на пустыню, ідзе Бог прыгатаваў ёй месца, каб яны жывілі яе там тысяча дзьвесьце шасьцьдзясят дзён.

7 I зьдзеялася на небе вайна: Міхайла а ангілы ягоныя ваявалі із смокам, і смок і ангілы ягоныя ваявалі. 8 I ён не перамог, і не знайшлося ўжо месца іхнага на небе. 9 I ськінены быў на зямлю вялікі смок, старавечны гад, званы дзявалам а шайтаном, каторы зводзіў увесь сьвет, ськінены на зямлю, і ангілы ягоныя ськінены зь ім.

10 I чуў я вялікі голас на небе, каторы казаў: „Цяпер настала спасеньне а магутнасьць а гаспадарства Бога нашага а ўлада Хрыста Ягонага, бо ськінены вінаваньнік братоў нашых, каторы вінаваў іх перад Богам нашым дзень і ноч; 11 I яны перамаглі яго крывёю Баранчыкавай і словам сьветчаньня свайго, і ня ўмілавалі жыцьця свайго аж да сьмерці. 12 Дык весяліцеся нябёсы і жыхарачыя на іх! Бяда Зямлі й мору, бо дзявал зышоў да вас у вялікай злосьці, ведаючы, што мала ў яго часу!"

13 Як смок абачыў, што ськінены на зямлю, пачаў перасьледаваць жонку, каторая нарадзіла мужчыну. 14 I даны былі жонцы два крылы вялікага арла, каб яна ляцела ад віду гадавага на пустыню на свае месца, і йдзе яе жывілі б час а часы а поў часу.

15 I пусьціў гад ізь ляпы свае за жонкаю ваду, як раку, каб захапіць яе ракою. 16 Але зямля памагла жонцы, і рашчыніла зямля вусны свае, праглынула раку, што пусьціў смок ізь ляпы свае. 17 I ўзлаваўся смок на жонку, і пайшоў ваяваць із засталымі ад семені ейнага, каторыя заховуюць расказаньні Божыя і маюць сьветчаньне Ісусава.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст