Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова


 

 

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

10 I бачыў я другога ангіла дужога, што зыходзіў зь неба, будучы адзеўшыся булаком, і над галавою ў яго была вясёлка, і від ягоны, як сонца, і ногі ягоныя, як стаўпы агняныя; 2 I меў у руццэ сваёй сувойчык разьвіты. I пастанавіў ён правую нагу сваю на мора, а левую на зямлю, 3 I гукнуў вялікім голасам, як равець леў; і як ён гукнуў, тады сем громаў прамовілі галасамі сваімі.

4 I як сем громаў прамовілі, я вось, зьбіраўся пісаць; але пачуў голас ізь неба, што казаў: „Запячатуй, што прамовілі сем громаў, і ня пішы гэтага".

5 I ангіл, што я бачыў, як стаяў на мору й на зямлі, падняў правіцу сваю да неба 6 І прысягаў на Жывучага на векі вякоў, Каторы стварыў неба й тое, што на ім, і зямлю й тое, што на ёй, і мора й тое, што ў ім, што балей адвалокі ня будзе; 7 Але ў днёх голасу сёмага ангіла, як ён затрубе, зьдзеецца тайна Божая, як Ён абясьціў Добрую навіну слугам Сваім, прарокам.

8 I тый голас, што я чуў зь неба, ізноў гутарыў з імною, і сказаў: „Ідзі, вазьмі разьвіты сувой з рукі ангіла, каторы стаіць на мору і на зямлі". 9 I я пайшоў да ангіла, і сказаў яму: „Дай імне гэты сувойчык". I ён кажа імне: „Вазьмі й зьеж яго; ён будзе гаркі ў жываце тваім, але ў роце тваім будзе салодкі, як мёд".

10 I ўзяў я сувойчык із рукі ў вангіла, і зьеў яго; і ён у роце маім быў, як мёд салодкі; як жа я ізьеў яго, горка стала ў жываце маім. 11 I сказаў ён імне: „Ты маеш ізноў праракаць людам а народам а мовам а шмат якім каралём".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст