Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі суборны ліст сьвятога Пётры апостала


 

 

Другі суборны ліст сьвятога Пётры апостала

010203


3 Гэта ўжо другі ліст, умілаваныя, пішу вам; і ў іх дамяненьням узрушаю шчырую думку вашую, 2 Каб вы памятавалі словы, уперад сказаныя сьвятымі прарокамі, і расказаньне Спадара а Спаса апосталамі вашымі.

3 Наўперад ведайце, што ў вапошніх днёх прыйдуць насьміханьнікі, подле собскіх жадаў сваіх ходзячыя 4 А кажучыя: „Ідзе абятніца прыходу Ягонага? бо адгэнуль, як пачалі паміраць айцове, ад пачатку стварэньня, усе застаецца таксама".

5 Бо гэта схавана ад іх із собскае волі іхнае, што нябёсы здаўна, а зямля, трываючы словам Божым, з вады і ў вадзе, 6 Катораю тагачасны сьвет, затоплены вадою, загінуў. 7 А цяперашнія нябёсы й зямля словам Ягоным захаваны, дзяржаны агню на дзень суду і загубы бязбожных.

8 Але няхай ня будзе схавана ад вас, умілаваныя, тое адно, што ў Спадара адзін дзень, як тысяча год, і тысяча год, як адзін дзень. 9 Не адвалакае Спадар з абятніцы, як некатрыя маюць за адвалоку, але доўга церпе нам, ня хоча, каб хто-колечы загінуў, але каб усі прышлі да каяты.

10 Але дзень Спадароў прыйдзе, як злодзей ночы, тады з грукатам неба мінець, і навалы, разгарэўшыся, растопяцца, і зямля і ўчынкі на ёй згараць.

11 Калі такім парадкам ўсе гэта растопіцца, дык якімі маеце быць вы ў сьвятым паступку й набожнасьці, 12 Каторыя чакаеце й барзьдзіце да прыходу дня Божага, з каторага прычыны нябёсы, будучы запалены, растопяцца, і навалы, угарэўшыся, растаюць? 13 Але мы, подле абятніцы Ягонае, чакаем новых нябёсаў і новае зямлі, у каторых прабывае справядлівасьць.

14 Дык умілаваныя, чакаючы гэтага, улягайце, каб бяз плямы й заганы знойдзены былі Ім у супакою; 15 I цярплівосьць Спадара нашага майце за спасеньне, як і ўмілаваны брат наш Паўла, подле данае яму мудрасьці, напісаў вам, 16 Як і ў вусіх лістох, кажучы праз тое ж, у каторых некатрыя рэчы цяжка разумець, каторыя ненавучаныя й неўмацаваныя перакручуюць, як і засталыя Пісьмы, на собскую згубу сваю.

17 Дык, любовыя, ведаючы гэта наперад, сьцеражыцеся, каб, будучы зьведзены абмылаю нягодных, вы не адпалі ад свайго ўмацаваньня, 18 Але расьціце ў ласцы і ў знацьцю Спадара нашага а Спаса Ісуса Хрыста. Яму слава цяпер і ў дзень вечнасьці. Амін.

Папярэдняя старонка | Старонка 3 з 3
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст