01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06
4 Дух жа выразьліва кажа, што ў вапошнія дні адступяць некатрыя ад гэтае веры, зважаючы на ашукных духоў і навукі дзявальскія, 2 У двудушнасьці ману гукаючых, із спаленым сумленьням сваім, 3 Што бароняць жаніцца, расказуюць узьдзержавацца ад ежы, каторую Бог стварыў, каб верныя й пазналыя праўду прыймалі з падзякаю. 4 Бо кажнае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адхінена, будучы прыймана з падзякаю, 5 Бо пасьвячаецца словам Божым і маленьням.
6 Пакладаючы гэта перад братамі, будзеш добры слугачы Хрыста Ісуса, гадаваны словамі веры і добрай навукаю, за каторай ты пайшоў. 7 Сьвецкіх жа а старых бабаў байкаў чурайся, але ўкладайся ў набожнасьці. 8 Бо цялеснае ўкладаньне мала карыснае, але набожнае карыснае да ўсёга, маючы абятніцу жыцьця цяперашняга й прыйдучага. 9 Слова гэтае вернае й кажнага прыйма годнае. 10 Бо мы дзеля таго гарапашнічаем а труднімся, што спадзяемся на Бога жывога, Каторы ё Спас усіх людзёў, асабліва ж вернікаў.
11 Загадуй гэта й вучы. 12 Ніхто няхай ня мае ўлегцы маладосьці твае, але будзь зразаю вернікам у слове, у паступку, у міласьці, у веры, у чысьціні. 13 Пакуль ня прыйду, зважай на чытаньне, навучаньне, вучэньне. 14 Не занедбавай дару ў сабе, данага табе подле прароцтва з ускладам рук старшых. 15 Праз гэта рупся, будзь увесь у гэтым, каб дасьпех твой быў відавочны ўсім. 16 Глядзі самога сябе й навучаньня, трывай у гэтым, бо, так робячы, спасеш самога сябе і тых, што слухаюць цябе.
|