01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06
2 Дык наўперд дамяняю чыніць просьбы, малітвы, прычыны, падзякі за ўсіх людзёў, 2 За каралёў і за ўсіх, што займаюць высокія становішчы, каб мы ціхое а супакойнае жыцьцё вялі ў кажнай набожнасьці і ўрочыстасьці; 3 Бо гэта добра а прыемна Спасу нашаму Богу, 4 Каторы зыча, каб усі людзі спасьліся й дасяглі пазнаньня праўды. 5 Бо адзін Бог, і пасярэднік памеж Бога й людзёў адзін, чалавек Ісус Хрыстос, 6 Каторы даў Сябе на адкупленьне за ўсіх, праз што сьветчана ўпару, 7 Да чога я быў прызначаны за агалашэньніка а апостала (я кажу праўду, не маню) а вучыцеля народаў у веры а праўдзе.
8 Дык я хачу, каб мужы на кажным месцу маліліся, узьнімаючы пасьвячаныя рукі бяз гневу й сумлеву.
9 Падобна, каб жанкі, у прыходнай адзежы, сьціпла й разумна, прыбіраліся не пляценьням а золатам або пэрламі, або дарагімі ўборамі, 10 Але добрымі ўчынкамі, што ўходзе жанкам, боязьнь Божую вызнаючым.
11 Няхай жонка вучыцца моўчыкам з усім паданьням; 12 Але я не дазваляю, каб жонка вучыла й мела ўладу над мужам, але хай застаецца ў маўчаньню. 13 Бо Адам быў ухормаваны першы, а потым Ева; 14 I не Адам быў ашуканы, але жонка, будучы ашуканай, стала выступніцаю; 15 Яна, адылі, будзе ўратавана раджэньням дзяцей, калі будзе трываць у веры а ў міласьці а ў сьвятасьці з розумам.
|