01 – 02 – 03 – 04 – 05
4 Наапошку, браты, просім а молім вас Спадаром Ісусам, каб, як вы прынялі ад нас, як належа паступаць і гадзіць Богу, так і жывіце, каб вы збыткавалі яшчэ балей; 2 Бо вы ведаеце, што за расказаньні мы далі вам Спадаром Ісусам.
3 Бо гэта ё воля Божая, - пасьвячэньне вашае, каб вы ўзьдзержаваліся ад бязулства; 4 Каб кажны з вас умеў як дзяржаць судзіну сваю ў пасьвячэньню а сьці, 5 А не ў жарсьці жады, як пагане, што ня знаюць Бога. 6 Не выступайце з права і ня крыўдзьце брата свайго ў справе, бо Спадар помсьнік за ўсе гэта, як мы вам уперад казалі і сьветчылі. 7 Бо пагукаў нас Бог не да нечысьціні, але да сьвятасьці. 8 Дык хто гэта адхінае, не людзіну адхінае, але Бога, Каторы й даў вам Духа Сьвятога Свайго.
9 Вось жа празь любосьць братнюю няма патрэбы пісаць вам, бо вы самы навучаны Богам любіць адно аднаго; 10 Бо гэта запраўды вы й робіце ўзглядам усіх братоў па ўсёй Макядоні. Але захочуем вас, браты, рабіць так балей 11 I рупатліва імкнуцца жыць супакойна, і глядзець сваіх справаў, і рабіць сваімі рукамі, як мы расказалі вам; 12 Каб вы прыходна жылі перад навоннымі і нічога не патрабавалі.
13 Не хачу ж, браты, каб вы былі ў неведзі ўзглядам сьпячых, каб вы ня смуціліся, як іншыя, што ня маюць надзеі. 14 Бо калі мы верым, што Ісус памер і ўскрэс, дык і Бог перазь Ісуса прывядзець ізь Ім заснулых. 15 Бо гэта кажам вам словам Спадаровым, што мы жывыя, засталыя да прыходу Спадаровага, ніякім парадкам ня выперадзім заснулых; 16 Бо Сам Спадар із гукам расказаньня, з голасам архангілавым і трубою Божай зыйдзе зь неба, і мертвыя ў Хрысту ўскрэснуць першыя; 17 Тады жывыя засталыя ўсхоплены будзем разам ізь імі ў булакох наўпярэймы Спадару ў паветру, і гэтак заўсёды будзем із Спадаром. 18 Дык цешча адны адных гэтымі словамі.
|