Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян


 

 

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян

01020304050607080910111213


9 Бо праз памогу сьвятым лішне імне пісаць вам, 2 Бо ведаю гатоў вашу, каторай я хваліўся Македонянам, што Ахая прыгатаваўшыся ад леташняга году, і рупатлівасьць ваша захоціла вялікі лік. 3 Братоў жа я паслаў, каб гэна пахвала наша вамі ня была пустой узглядам гэтага, каб, як я казаў, вы былі прыгатаваўшыся, 4 Каб не прылучылася, як прыйдуць із імною Макядоняне і засьпеюць вас непрыгатаваўшыся, што былі б мы (не кажу вы) засаромлены з гэтага даверу. 5 Затым я ўважаў за канечне патрэбнае маліць братоў пайсьці да вас і загадзя скончыць уперад абешчанае дабраславенства вашае, каб яно магло быць гатова, як дабраславенства, а ня як гальлівасьць.

6 Гэта ж так: хто сее шчадна, і жаць будзе шчадна; а хто сее дабраславенства, і пажнець дабраславенства. 7 Кажны, як замерыў у сэрцу сваім, ня ў смутку ані з прынукі, бо ахвотна даючага любе Бог. 8 Бог жа можа забагаціць вас кажнай ласкаю, каб вы заўсёды і ўсяго мелі даволі, каб былі багатыя кажным добрым учынкам, 9 Як напісана: „Рассыпаў, даў бедным, справядлівасьць Ягоная трывае на векі".

10 Тый жа, што дастаўляе сяўбу сяўбіту, даставе й хлеб на ежу, і памножа сяўбу вашу, і прыспора плады справядлівасьці вашае, 11 Каб вы ўсяляк забагацелі дзеля кажнае шчырае шчодрасьці, каторая пераз нас дзее дзякаваньне Богу. 12 Бо памога слугаваньня гэтага ня толькі запаўняе нястачу сьвятых, але й збыткуе ў шмат дзякаваньняў Богу. 13 3 даведаньня гэтае службы яны славяць Бога за падаўкосьць вызнаньня вашага Дабравесьці Хрыстовае і за шчырае ўзаем'е зь імі а з усімі, 14 I моляцца за вас, і тужаць па вас з прычыны нязьмернае ласкі Божае вам. 15 Дзякі Богу за неапісальны дар Ягоны!


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст