Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна


 

 

Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11
12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22

 

9

Труба пятая

1. І затрубіў пяты анёл. І ўбачыў я зорку, як яна звалілася з неба на зямлю, і дадзены ёй ключ ад студні бяздоньня.

2. І адкрыла яна студню бяздоньня, і падняўся з бездані дым, як з вялізнае печы, і сонца і паветра патанулі ў цемры ад дыму з той прорвы.

3. І з дыму тога выйшла шаранча на зямлю, і дадзена ёй улада, якую маюць скарпіёны зямлі.

4. І сказана ёй ня шкодзіць траве зямлі, ані ніякай зеляніне, ані ніякім дрэвам, толькі людзям, якія ня маюць пячаткі Божай на чолах сваіх.

5. І нельга было ёй забіваць людзей, але толькі мучыць іх на працягу пяці месяцаў. І мучэньне іх, як боль ад скарпіёна, калі ўколе чалавека.

6. І ў тыя дні людзі будуць шукаць сьмерці, але ня знойдуць яе, і будуць хацець памерці, але ўцячэ сьмерць ад іх.

7. І шаранча была падобная да коней, падрыхтаваных да бою, і па галавах яна мела быццам залатыя кароны, і воблік яе быў на падабенства твараў чалавечых,

8. і валасы мела падобныя да валасоў жанчынаў, і зубы яе падобныя да зубоў ільвоў,

9. і панцыры яе былі нібы з жалеза, і грукат крылаў яе быццам грукат многіх калясьніцаў, запрэжаных коньмі, якія гоняць у бой.

10. І мела хвасты, падобныя да скарпіёнавых, і джалы ў сваіх хвастах, і мела ўладу яна шкодзіць людзям праз пяць месяцаў.

11. Маюць яны над сабой анёла бездані, які па-гебрайску завецца Абадон, а па-грэцку Апаліён.

12. Так прайшло першае гора, а вось два іншыя горы наступаюць.

Шостая труба

13. І шосты анёл затрубіў. І пачуў я голас, выходзячы з чатырох рагоў залатога аўтара, які быў перад Богам,

14. які сказаў шостаму анёлу, які меў трубу: "Асвабадзі чатырох анёлаў, зьвязаных над вялікай ракой Эўфрат".

15. Тады былі вызвалены з путаў чатыры анёлы, якія былі прыгатаваныя на гадзіну, дзень, месяц і год, каб выгубіць трэцюю частку людзей.

16. І лік коннага войска быў мірыяды мірыядаў; і пачуў я гэту лічбу.

17. І так бачыў я ў зьяве коней і коньнікаў на іх, маючых панцыры агністыя, і гіяцынтавыя, і серкавыя. І галовы іх былі як галовы львоў, а з храпаў іхніх шугаў агонь, дым і серка.

18. Ад гэтых трох бедстваў: агня, дыму і серкі, якія шугалі з іх храпаў, прапала трэцяя частка ўсіх людзей.

19. Бо сіла коней у іхніх храпах і ў хвастах, а хвасты іх падобныя да зьмеяў, маюць галовы і імі шкодзяць.

20. І рэшта людзей, якія не былі выгублены гэтымі бедствамі, не навярнуліся з учынкаў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і залатым балванам, і серабраным, і сьпіжовым, і каменным, і драўляным, якія ня могуць ані бачыць, ані чуць, ані хадзіць,

21. і не пакаяліся ў забойствах сваіх, не адмовіліся ад чараваньняў сваіх, ані ад распусты сваёй, ані ад зладзейства свайго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст